Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Рагачоў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Краіна Беларусь
Места Рагачоў
Каардынаты 54°15′14″ пн. ш. 27°04′33″ у. д. / 54.25389° пн. ш. 27.07583° у. д. / 54.25389; 27.07583Каардынаты: 54°15′14″ пн. ш. 27°04′33″ у. д. / 54.25389° пн. ш. 27.07583° у. д. / 54.25389; 27.07583
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Рагачове. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы места, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар з мапы XVIII ст.

Касьцёл і кляштар у Рагачове значацца на мапе другой паловы XVIII ст. з выявамі мужчынскіх кляштараў Літоўскай правінцыі бэрнардынаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, рысунак

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Рагачоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзейнічаць. У 1783 годзе на сродкі, ахвяраваныя мясцовай шляхтай і жыхарамі-каталікамі, пачалося будаваньне драўлянага касьцёла, кансэкраванага 26 кастрычніка 1783 году пад тытулам Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі кляштар бэрнардынаў.

У 1910 годзе на месцы драўлянага пачалося будаваньне мураванага касьцёла. 6 жніўня 1912 году адбылася яго кансэкрацыя пад тытулам Сьвятога Антонія.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, 1913 г.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад склад зерня. У канцы 1930-х гадоў у будынку разьмясьцілі цэх арцелі «Чырвоны пекар», у якім выраблялі напоі і марозіва. Улетку 1940 году ў цэху адбыўся пажар, які зьнішчыў інтэр’ер касьцёла. Па пажары з бляхі зрабілі новы касьцельны дах. Востраканечны шпіль над вежай не ўзнаўляўся, далей касьцёл выкарыстоўваўся як склад. У 1944—1948 гадох у будынку знаходзіўся пажарны пост дзеля назіраньня за местам на выпадак пажараў. Пазьней прыкладна да 1978—1980 гадоў у будынку касьцёла знаходзіўся хлебазаваод. У 1950 годзе да яго зрабілі прыбудову з цэглы[1].

У 1988—1989 гадох група мясцовых краязнаўцаў распачала працу з падрыхтоўкі да рэстаўрацыі будынка касьцёла. Дзеля спрыяньня гэтай справе ў 1989 годзе пры музэі «Народнай славы» ўтварылася краязнаўчае таварыства «Замчышча». У 2000 годзе, калі Рагачоў наведаў кардынал Казімер Сьвёнтак, касьцёл вярнулі каталіцкай парафіі. У 2003 годзе пачаліся рэстаўрацыйныя працы.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднаўленьне касьцёла, 2014 г.

Драўляны касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляны касьцёл — помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Стаяў на цагляным падмурку, уваход быў з боку Касьцельнай вуліцы. Гэта быў прастакутны ў пляне будынак (даўжыня каля 21,3 м, шырыня каля 9,2 м) пад гонтавым дахам, які меў ашаляваныя і пафарбаваныя сьцены, падлога і столь былі з дошак. На кожным бакавым фасадзе знаходзілася па тры вялікіх акна, на асноўным фасадзе — два меншыя вокны і над галоўным алтаром — адно малое. З бокаў галоўнага фасаду ўзвышаліся дзьве вежы, паміж якімі знаходзіўся франтон з абразам Сьвятога Антонія Падуанскага.

Мураваны касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваны касьцёл — помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Над фасадам узвышаецца 8-гранная званіца. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і прасьценкавымі ступеньчатымі контрфорсамі з гранёнымі фіяламі ў завяршэньні. Уваход вылучаецца прысадзістым стральчатым парталам, над якім такой жа формы высокі аконны праём хораў. Архітэктурны дэкор (аркатурныя фрызы, руставаныя ліштвы праёмаў) рэалізуецца сродкамі майстэрскай цаглянай муроўкі. Будынак стаіць на высокім цокалі, выкладзеным квадрамі часанага вапняку[2].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Валадарскага

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рагачоў. Парафія Святога Антонія, ПАЛЛАТЫНЫ. Таварыства Каталіцкага Апостальства
  2. ^ Кулагін А. Краснянскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 307.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]