Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Каменка)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Каменка |
| Каардынаты | 53°33′09,89″ пн. ш. 24°30′28,15″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Каменцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы драўляны касьцёл ў Каменцы заснавалі ў 1580 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Каменка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
У 1908 годзе на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая сымэтрычна-восевая базыліка. Асноўны прастакутны ў пляне аб’ём накрываецца 2-схільным дахам. Цэнтральны нэф пераходзіць у 5-гранную апсыду з самастойным дахам, з бакоў якой невялікія гранёныя закрысьціі. 2-ярусная чацьверыковая вежа на галоўным фасадзе завяршаецца стромкім шатром зь люкарнамі. Верхні чацьвярык вежы на ўсіх фасадах выразна вылучаецца высокімі патройнымі аркавымі вокнамі (трыфорыюмам). Галоўны ўваход праз партал, над якім разьмяшчаецца акно-«ружа» і ніша з скульптурай. Дзьверы аздабляюцца мастацкай коўкай. Астатнія фасады рытмічна падзяляюцца прыступкавымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі.
Усярэдзіне асноўны аб’ём падзяляецца на тры нэфы, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі. Над уваходам месьцяцца хоры з арганм. Сьцены і скляпеньні атынкаваныя, пабеленыя, астатнія канструкцыйныя элемэнты падкрэсьліваюцца чырвоным колерам муроўкі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 169.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.