Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала (Кабыльнік)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала
| |
Касьцёл і званіца
| |
Краіна | Беларусь |
вёска | Кабыльнік |
Каардынаты | 54°56′19″ пн. ш. 26°41′15.3″ у. д. / 54.93861° пн. ш. 26.687583° у. д.Каардынаты: 54°56′19″ пн. ш. 26°41′15.3″ у. д. / 54.93861° пн. ш. 26.687583° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Дата заснаваньня | 1897 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Стан | дзее |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала | |
Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала на Вікісховішчы |
Касьцё́л Сьвято́га Андрэ́я Апо́стала — помнік архітэктуры XVIII — пачатку XX стагодзьдзя ў Кабыльніку. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне колішняга мястэчка, на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока (званіца) і нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У зборніку старажытных грамат на лацінскай мове пад назвай «Kodeks dyplomatyczny katedry і diecezji wileńskiej = Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis»[1] зьмяшчаюцца тры граматы датычна касьцёла Сьвятога Андрэя ў Малым Мядзеле:
- 21 траўня 1434 году — дароўная грамата вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча
- 20 сакавіка 1440 году — зацьвярджальная грамата вялікага князя датычна рэктара касьцёла Марціна Дабрылоўскага
- 22 чэрвеня 1463 году — дароўная грамата Андрэя Пецькавіча, князя Сьвірскага, каноніка віленскага і плябана ў Варнянах
Аднак у камэнтарах да гэтых грамат, складальнікі зборніка адзначалі, што яны ёсьць фальсыфікатам. Таму пытаньне пра дату заснаваньня касьцёла застаецца адкрытым.
У 1579 годзе ў Кабыльніку існавалі «касьцёлы закону Рымскага і Грэчаскага»[2].
У 1736 годзе касьцёл рэканструявалі на сродкі Марціна Аскеркі, кашталяна наваградзкага. У гэтыя часы яго апісваюць як будынак «немалых памераў», інтэр’ер якога аздаблялі 6 алтароў. Па пажары 1862 году касьцёл ізноў аднаўляецца «коштам плябана Людвіга Мініцкага і Тытуса Сьвентаржэцкага». У сьвятыні былі 3 алтары, у галоўным зь якіх знаходзіўся абраз Маці Божай зь Дзіцяткам Ісусам у срэбнай з пазалочанымі элемэнтамі шаце.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Кабыльнік апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Паводле зьвестак «Памятнай кніжкі Віленскай губэрні на 1867 год» (Вільня, 1867), адміністратарам Кабыльніцкага касьцёлу значыўся Ўладзіслаў Руткоўскі. У 1872 годзе адміністратарам касьцёла 4 клясы ў Кабыльніку быў Станіслаў Сульжынскі. Паводле зьвестак памятных кніжак Віленскай губэрні за наступныя гады можна даведацца, што ў 1874 годзе настаяцелем Кабыленскага прыходу быў Ёсіф Бержанскі, у 1881 годзе — Антоні Грэковіч, у 1886 годзе — Міхал Ардынскі.
У 1896 годзе драўляны касьцёл згарэў. 2 верасьня 1897 году побач зь месцам, дзе знаходзіўся будынак старога касьцёла, заклалі падмуркі новай мураванай сьвятыні. Галоўны арганізатар будоўлі — ксёндз Ігнацы Расалоўскі. Фундатары — мясцовыя парафіяне. Паводле ўспамінаў Альбіны Маліноўскай з Малой Сырмежы, чырвоную цэглу прывозілі з Паставаў, лес дзеля будоўлі даў пан Скірмунт з Шэметава. Захаваўся абразок з запісам на адвароце, што Ян Койра ахвяраваў 5 даляраў на касьцельную цэглу. Будаваньня касьцёла скончылі 9 верасьня 1901 году. 25 ліпеня 1904 году біскуп Эдвард фон Роп кансэкраваў касьцёл. 9 лістапада 1903 году папа рымскі Піюс Х прызначыў біскупа Эдварда Ропа ардынатарам Віленскай дыяцэзіі. 13 чэрвеня 1904 году біскупа ўрачыста інтранізавалі ў катэдральным касьцёле Сьвятога Станіслава ў Вільні. Першай візытацыяй у час яго дзейнасьці стала паездка ў Кабыльнік і асьвячэньне новага будынка касьцёла.
У 1907 годзе пробашчам касьцёлу па-ранейшаму быў Ігнаці Расалоўскі. У 1908—1913 гадох пробашчам касьцёла і вікарыем у Кабыльніцкім касьцёле быў ксёндз Адам Плескачэўскі, а ў 1915 годзе — Яан Сілевіч.
Пра касьцёл за часамі Першай сусьветнай вайны ўзгадваецца ва ўспамінах местачкоўца Маліноўскага: «Спачатку ў 1915 годзе немцы жылі ў касьцёле, дзе палілі печкі. Потым касьцёл пачаў дзеяць паводле прызначэньня. Адзін раз у тыдзень маліліся ў касьцёле цывільныя, нашыя людзі, з 11 гадзін немцы каталіцкай, а пазьней лютэранскай веры… 16 сакавіка 1916 году ля касьцёлу з боку могільніка ўпалі дзьве бомбы. Усе шыбы ў касьцёле выпалі, паранілі людзей».
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У часы міжваеннай Польскай Рэспублікі ў касьцёле працавалі арганісты, якія жылі ў 2-кватэрным драўляным доме на вуліцы Кусеўскай[b]. У 1919—1925 гадох арганістам у касьцёле працаваў Ігнаці Кучынскі. У 1930 годзе ў мястэчка прыехаў арганіст Браніслаў Каравацкі, які скончыў навучаньне пры Арцыдыяцэзіяльным касьцёле каталіцкай грамады Вільні. За ім утварыўся касьцельны хор, у якім бралі ўдзел больш за 40 чалавек, у тым ліку: Ян Бжазоўскі, Ванда Галіеўская, Антоні Жукоўскі, Сабіна Місюк, Ёсіф Мураўскі, Ян Валай, Браніслава Пяткевіч, Андрэй Пляшак, Геля Тункевіч, Казімер Жалубоўскі, Зімніцкі ды іншыя.
За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1943 годзе мясцовага ксёндза Паўловіч забілі савецкія партызаны. Сьвятар спачыў ля касьцёлу. У 1950-я гады касьцёл спрабавалі зачыніць камуністычныя ўлады, пробашча парафіі ксяндза Пятра Васючонка пасадзілі ў турму, але вернікі праводзілі набажэнствы самі.
22 жніўня 2004 году адзначалася 570-годзьдзе пабудовы першага драўлянага касьцёла і стагодзьдзе кансэкрацыі новага будынка касьцёла. Цэлебраваў галоўную Эўхарыстыю ксёндз кардынал Казімер Сьвёнтэк. У наш час пры касьцёле дзее місія кармэлітаў босых.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Будынак мае тыповыя элемэнты гэтага стылю: стылізаваныя контрфорсы, акно-ружу, стрэльчатыя вокны. У разьвязку алтарнага фасаду некаторыя дасьледнікі бачаць адзнакі новага стылю «мадэрн».
У галоўным алтары захоўваецца велічны старажытны абраз Маці Божай зь Дзіцяткам Езусам y левай руцэ і скіпэтрам у правай (адрэстаўраваны ў 1902 годзе ў Вільні). Абразы ў бакавых алтарах, напісаныя Браніславам Камінскім: налева — абраз заступніка касьцёла Сьвятога Андрэя (1903 год), направа — Сьвятога Роха (1907 год). Каля сьцяны левага нэфу — алтар Сьвятога Антонія, таксама выкананы ў нэагатычным стылі з дубу ў пачатку XX ст.
У касьцёле стаіць арган 1902 году, што налічвае 2426 труб (2400 звукавых і 26 дэкаратыўных). Асаблівасьцю аргана ёсьць наяўнасьць спэцыяльнай прылады «Tremola», празь якую інструмэнт можа выдаваць характэрны дрыжачы гук «жалоснага» тэмбру.
У 1901 годзе, у гонар заканчэньня будаваньня касьцёла, з бронзы адлілі памятную эмблему ў выглядзе пласьціны і бронзавы дыск на мармуровым квадраце (умураваны ў пятую зьлева ад уваходу калёну). Тэкст пласьціны гучыць у перакладзе з польскай наступным чынам: «На памяць шчасьліва скончанага стагодзьдзя ад Раства Хрыстова і ўратаваньня свету. ХІХ ст. — 1901 год». Дыск на мармуровай пліце сымбалізуе Зямлю акружаную сфэрай (абадком), на якой узвышаецца крыж.
У гонар гістарычнай падзеі адкрыцьця касьцёла ў першую калёну налева ад галоўнага алтара была ўмуравана мармуровая табліца. У вольным перакладзе з лацінскай мовы тэкст табліцы гучыць наступным чынам: «Богу Ўсемагутнаму касьцёл драўляны Сьвятога Андрэя Апостала ў Кабыльніку быў пабудаваны князямі Сьвірскімі ў 1463 годзе. Потым пробашч Ігнаці Расалоўскі ў пачатку 1897 году заклаў нарожны камень пад новы касьцёл, будаваньне якога скончыў у 1901 годзе. Асьвяціў біскуп барон дэ Роп у 1904 годзе». Гэтая табліца ручной работы ў пачатку 90-х была заменена на фабрычную пробашчам парафіі а. Аўгустынам Квяткоўскім.
Званіца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цікавым прыкладам сакральнай архітэктуры, і напамінам пра драўляны касьцёл ёсьць барокавая драўляная званіца, адрэстаўраваная ў 1925 і 1995 гадох. Гэта квадратная ў пляне 3-ярусная каркасна-зрубавая пабудова пад шатровым дахам.
Цьвінтар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На цьвінтары каля касьцёлу знаходзяцца тры пахаваньні з надпісамі на польскай мове: магіла ксяндза Казімера Паўловіча (пам. 19.09.1943 г.), магіла ксяндза Яна Панятоўскага (пам. 17 ліпеня 1921 г.), магіла Лявона Кісяля (пам. 21.12.1882 г. у 66 гадоў).
16 кастрычніка 2008 году з нагоды 30-годзьдзя абраньня кардынала Караля Вайтылы папам рымскім Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт менска-магілёўскі, сымбалічна ў 18:45 (час абраньня папы) асьвяціў помнік Вялікаму Папу, усталяваны на прыкасьцёльнай тэрыторыі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
З боку Віленскай вуліцы, 1916 г.
-
З боку Віленскай вуліцы, 1916 г.
-
З боку Віленскай вуліцы. Ф. Краўскопф, 1916 г.
-
З боку Віленскай вуліцы, 1916 г.
-
З боку Віленскай вуліцы, 1916 г.
-
З боку Мельніцкай вуліцы, 25 жнўнія 1916 г.
-
З боку Мельніцкай вуліцы, 1917 г.
-
З боку Малінаўкі, 1915—1917 гг.
-
З боку моста цераз Малінаўку, 1917 г.
-
З боку моста цераз Малінаўку, 1915—1918 гг.
-
З боку моста цераз Малінаўку, 1915—1918 гг.
-
З боку моста цераз Малінаўку, 1919—1939 гг.
-
Званіца, 1916 г.
-
Званіца, 1919—1939 гг.
-
Званіца. Ю. Клос, 1915 г.
-
Званіца. Ю. Клос, 1930 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Апсыда
-
Інтэр’ер
-
Алтар
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskіеj = Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis». — T. 1 (1387—1507). — Krakow, 1932
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. — Санкт-Петербург : Археографическая комиссия, 1846—1853. Т. 3. 1544—1587. С. 248.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. М. Адраджэнне готыкі. — Менск, 1993. — 71 с.
- Кулагін А. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Менск: «Ураджай», 2000. — 304 с.: іл. ISBN 985-04-0350-0.
- Яфімава В. Храм на зямлі, святыня ў сэрцы // Нарачанская зара. № 126—128, 14 жніўня 2004 г.
- Каспаревский Ч. Орган Нарочанского костёла. — Санкт-Петербург, 25.01.2001 г. (рукопись).
- Каспаревский Ч. Юбилейные празднества 1900-летия Рождества Христова и торжества в честь открытия и консекрации нового каменного костела. Санкт-Петербург, 5 апреля 2004 г. (рукопись);
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000443 |