Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Трабы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Трабы |
Каардынаты | 54°09′20.32″ пн. ш. 25°54′23.85″ у. д. / 54.1556444° пн. ш. 25.906625° у. д.Каардынаты: 54°09′20.32″ пн. ш. 25°54′23.85″ у. д. / 54.1556444° пн. ш. 25.906625° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Трабах. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка на Зарэчнай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл у Трабах фундаваў у 1534 годзе ваявода віленскі Альбрэхт Гаштольд.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Трабы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
У 1900—1905 гадох намаганьнямі ксяндза Паўла Сухоцкага вялося будаваньне мураванага касьцёла.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка зь 5-граннай апсыдай і невялікім трансэптам. Асноўны аб’ём накрываецца 2-схільным дахам, 3-ярусныя вежы — высокімі шатрамі. Крылы трансэпта далучаюцца адначасна да асноўнага аб’ёму і апсыды, накрываюцца 2-схільнымі дахамі, якія з трох бакоў закрываюцца шчытамі. Сьцены рытмічна падзяляюцца контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі.
Унутраная прастора падзяляецца слупамі на тры нэфы. Цэнтральны перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі. Над уваходам месьцяцца хоры. У інтэр’еры тры 2-ярусныя разьбяныя (цёмнае дрэва з пазалочанымі элемэнтамі) алтары ў нэагатычным стылі. Галоўны — трыфорыюмная карункавая кампазыцыя, у цэнтры якой зьмяшчаецца абраз Маці Божай зь Дзіцяткам Езусам, аздоблены пазалочанай шатай з каронамі. У бакавых сьпічастых нішах зьмяшчаюцца паліхромныя фігуры Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. У другім ярусе алтара знаходзіцца абраз Сьвятога Казімера. У цэнтры левага бакавога алтара зьмяшчаецца абраз Укрыжаваньня, а ў другім ярусе — П’ета. У цэнтры правага алтара знаходзіцца абраз Сьвятога Антонія ў пазалочанай шаце, а наверсе — абраз Сьвятога Францішка з Асызі.
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай, галоўны ўваход пазначаецца брамай у выглядзе чатырох цагляных нэагатычных слупоў-пінакляў[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915—1917 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
травень 1916 г.
-
жнівень 1916 г.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Брама
-
Хоры з арганам
-
Шыльда
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 352.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.