Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Новы Пагост)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Новы Пагост |
Каардынаты | 55°29′45.60″ пн. ш. 27°28′29.40″ у. д. / 55.496° пн. ш. 27.4748333° у. д.Каардынаты: 55°29′45.60″ пн. ш. 27°28′29.40″ у. д. / 55.496° пн. ш. 27.4748333° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Новым Пагосьце. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл у Новым Пагосьце збудавалі ў 1593 годзе з фундацыі канцлера Льва Сапегі і караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы. У 1656 годзе будынак касьцёла аднавілі па пажары.
Новы драўляны касьцёл збудавалі ў 1766 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Новы Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1845 годзе ён упамінаецца як струхнелы. У 1859 годзе будынак касьцёла аднавілі і пашырылі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1949 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад склад збожжа, пазьней — пад спартовую залю. У 1990 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны зруб пад 2-схільным дахам, які выходзіць на фасад трыкутным франтонам, завершаным 3-яруснай 4-граннай сыгнатуркай, над алтарнай часткай — 1-яруснай. Да 5-граннай апсыды далучаюцца бакавыя квадратныя ў пляне высокая і нізкая закрысьціі. Гарызантальна ашаляваныя фасады падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сьцяжкамі.
Касьцёл атачаецца бутавай агароджай, у куце якой, перад касьцёлам, стаіць 4-гранная 2-ярусная драўляная вежа-званіца. Верхні каркасны адкрыты ярус-звон накрываецца пакатым шатровым дахам, ніжні глухі гарызантальна ашаляваны[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 263.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000566 |