Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Дунілавічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 01:54, 8 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Сакральны комплекс
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Дунілавічы
Каардынаты 55°4′33″ пн. ш. 27°14′8″ у. д. / 55.07583° пн. ш. 27.23556° у. д. / 55.07583; 27.23556Каардынаты: 55°4′33″ пн. ш. 27°14′8″ у. д. / 55.07583° пн. ш. 27.23556° у. д. / 55.07583; 27.23556
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1773
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Дунілавічах, узьведзены ў 1773. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Касьцёл будаваўся ў 17691773 пры 2-павярховым мураваным кляштары дамініканаў (імаверна, захаваліся падмуркі).

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (18301831) у 1850 расейскія ўлады скасавалі кляштар, па чым касьцёл дзейнічаў як парафільны. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (18631864) у 1866 касьцёл гвалтоўна перарабілі ў царкву Маскоўскага патрыярхату.

У 1919 польскія ўлады вярнулі сьвятыню каталікам.

Архітэктура

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам і прастакутнай апсідай. 2-схільныя дахі крылаў трансэпта і цэнтральнага нэфа закрываюцца ў тарцах фігурнымі франтонамі. Над разьвітым антаблемэнтам галоўнага фасада — 2 чацьверыковыя з скошанымі кутамі 2-ярусныя вежы з паўсфэрычнымі купаламі і дэкаратыўнымі ліхтарамі.

Вакол касьцёл агароджа з каванай брамай, помнік архітэктуры нэарэнэсансу[1].

Крыніцы

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі