Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Чавусы)
Выгляд
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Інтэр'ер касьцёла | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Чавусы |
| Каардынаты | 53°48′32,50″ пн. ш. 30°58′23,60″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Каталіцкая царква |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка |
| Дата заснаваньня | 1913 |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Чавусах. Знаходзіўся на Чырвонай вуліцы пры Конным пляцы[a]. Твор архітэктуры нэаготыкі.
На мяжы 1950—1960-х гадоў савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Новы касьцёл у Чавусах збудавалі ў 1913 годзе.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Па Другой сусьветнай вайны ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў яны разабралі будынак на цэглу[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта была 3-нэфавая бязьвежавая базыліка з 3-граннай апсыдай[2].
Унутраная прастора перакрывалася стрэльчатымі скляпеньнямі на гранёных слупах. Барокавы алтар меў выгляд дзьвюх калёнаў зь фігурным франтонам. На левай сьцяне прэзьбітэрыюму знаходзіўся кансольны амбон. На хорах быў арган[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца Чавускі аддзел Белаграпрамбанку
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Яўген Зубовіч. Парафія Дзевы Марыі, Інфармацыйны партал Чавусаў, 9 студзеня 2011 г.
- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 466.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.