Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (Падлабеньне)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
| |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Падлабеньне |
Каардынаты | 53°41′34.13″ пн. ш. 23°41′11.52″ у. д. / 53.6928139° пн. ш. 23.6865333° у. д.Каардынаты: 53°41′34.13″ пн. ш. 23°41′11.52″ у. д. / 53.6928139° пн. ш. 23.6865333° у. д. |
Канфэсія | Каталіцызм |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Будаваньне | 1887—??? гады |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай на Вікісховішчы |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай — рымска-каталіцкі храм, знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Падлабеньне Гарадзенскага раёну. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Дзейнічае.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1715 годзе кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст II заснаваў у Лабне грэка-каталіцкую парафію. У 1875 годзе царква ў Лабне была перададзена царскім урадам праваслаўнаму ведамству. Недзе ў другой пал. XIX ст. старажытная драўляная сьвятыня зьнікла.
У 1887 годзе (па іншых дадзеных — у 1882) у Лабне быў пабудаваны цагляны атынкаваны храм у стылі нэаклясыцызму як праваслаўная царква (на фотаздымку 1915 году яна яшчэ мае званіцу, магчыма, страчаную падчас Першай сусьветнай вайны). У 1917 годзе царква перайшла да каталікоў. У 1929 сьвятыня была пераасьвечана як рымска-каталіцкі касьцёл Ружанцовай Божай Маці. Напрыканцы 1935 году дабудавана да сьвятыні капліца, а ў 1956 дабудаваны купал над касьцёлам і зьявілася сакрыстыя.
Касьцёл дзейнічаў і ў савецкі час. Каля 1983 году пабудавана званіца ў стылі мадэрн, чацьверыковая, атынкаваная, з сылікатнай цэглы. У 1990-я гады касьцёл атрымаў статус помніка архітэктуры.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кампазыцыя храму складаецца з цэнтральнага кубавіднага аб’ёму з васьмігранным сьветлавым барабанам пад купалам, выцягнутага бабінца (прытвора) пад двухсхільным дахам і пяціграннай апсіды (алтарнай часткі) з сакрыстыяй з правага боку. Да паўднёва-ўсходняга боку асноўнага аб’ёму дабудавана крыло трансэпту (капліца).
Інтэр’ер
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інтэр’ер перакрыты цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Скляпеньне сяродкрыжжа ўпрыгожана паліхромнымі фрэскамі. Галоўны драўляны нэабарочны алтар зьмяшчае абраз Найсьвяцейшай Ружанцовай Панны Марыі, у капліцы ёсьць алтар з разьбяной паліхромнай фігурай сьв. Антонія. Над уваходам — балькон арганных хораў, падтрыманы дзьвюма круглымі калёнамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.