Карэл Апэль
Карэл Апэль лац. Kareł Apel | |
Дата нараджэньня | 25 красавіка 1921[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 3 траўня 2006[4][2][3][…] (85 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, скульптар, мастак-гравэр, мураліст, ілюстратар, паэт, кераміст, малявальнік, сцэнограф, плястычны артыст |
Навуковая сфэра | малярства |
Псэўданімы | Apel, Karel і Appel, Christiaan Karel |
Сябра ў | Клуб 8-й вуліцы[d] |
Плынь | CoBrA[d] і абстрактны экспрэсіянізм[d] |
Узнагароды | |
Карэл Апэль (па-нідэрляндзку: Christiaan Karel Appel; 25 красавіка 1921, Амстэрдам — 3 мая 2006, Цюрых) — нідэрляндзкі мастак, скульптар, ґрафік, адзін з заснавальнікаў авангарднай групы «КОБРА». У сваіх працах спалучаў фігуратыўныя і абстрактна-экспрэсіянісцкія элемэнты.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У розныя гады Апель быў блізкі да сюррэалізму, абстракцыянізму. Яго таксама ўключаюць у кола майстроў Парызкай школы. Для стылю мастака ўласьцівыя спалучэньне фігуратыўнасьці й абстракцыі, а таксама экспрэсіўная дэфармацыя фігур. Яму была блізкая тэхніка калажу; у свае творы ён нярэдка ўключае тыя ці іншыя матэрыяльныя абʼекты. Асноўныя жанры яго карцін — пэйзаж і партрэт. Пасьля скандалу з «Дзецьмі пытаюць» Апель пачаў зваць сябе барбарам і ўсяляк падтрымліваў гэты імідж: так, падчас працы над карцінай ён літаральна «шпурляў» фарбу на палатно і выдаваў гучныя стогны. Пачынаючы з 1970-х г. Апель пачаў аддаваць перавагу скульптуры як жанру, які прадстаўляе шырэйшыя магчымасьці ў працы над формай. У якасьці матэрыялу ён выкарыстоўвае дрэва, алюмін, поліурэтан і інш.
Апроч жывапісу й ґрафікі Карэл Апель працаваў як мастак у драматычным, балетным і оперным тэатры, а таксама выступаў у якасьці паэта і музыканта.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучыўся ў Rijksakademie voor Beeldende Kunsten у Амстэрдаме. Разам з Карнілам ён заснаваў эксьперыментальную групу Reflex, якая ў 1948 годзе ператварылася ў знакамітую групу Cobra. У 1950 годзе ён пераехаў у Парыж і пачаў сваю міжнародную карʼеру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Karel Appel (нід.)
- ^ а б Christaan Karel Appel — 2009.
- ^ а б Karel Appel — 2006.
- ^ http://www.timesonline.co.uk/newspaper/0,,170-2169990,00.html
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|