Хуліё Картасар
Хуліё Картасар | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 жніўня 1914[1][2][3][…] Брусэль |
Памёр | 12 лютага 1984[1][2][3][…] (69 гадоў) Парыж |
Пахаваны | |
Сужэнец | Ugnė Karvelis[d], Aurora Bernárdez[d] і Carol Dunlop[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік |
Гады творчасьці | з 1938 |
Кірунак | магічны рэалізм |
Жанр | магічны рэалізм і паэзія |
Мова | француская мова, гішпанская мова[4][4] і ангельская мова |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Карта́сар-Скот, Ху́ліё-Флярэ́нсіё (па-гішпанску Julio Florencio Cortázar Scott; 26 жніўня 1914, Брусэль — 12 лютага 1984, Парыж) — аргентынскі празаік, які жыў і працаваў пераважна ў Парыжы. Аўтар апавяданьняў з элемэнтамі побытавай фантастыкі і магічнага рэалізму, а таксама двух складаных арганізаваных, экспэрымэнтальных раманаў — «Гульня ў клясыкі» і «62. Мадэль для зборкі».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Картасар нарадзіўся 26 жніўня 1914 г. у Брусэлі, у сям’і супрацоўніка аргентынскага гандлёвага прадстаўніцтва. Пасьля Першай сусьветнай вайны Картасары вярнуліся на радзіму. Дзяцінства і юнацтва правёў у Буэнас-Айрэсе. Скончыўшы школу, паступіў на літаратурна-філязофскі факультэт сталічнага ўнівэрсытэта, але з-за адсутнасьці сродкаў праз год пакінуў вучобу і сем гадоў працаваў сельскім настаўнікам. У 1944 г. стаў выкладаць ва ўнівэрсытэце г. Мэндосы. Удзельнічаў у антыдыктатарскіх выступах інтэлігенцыі і быў змушаны кінуць пэдагагічную дзейнасьць.
У 1946 г. вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, стаў службоўцам у Кніжнай палаце. Атрымаўшы ў 1951 г. літаратурную стыпэндыю, зьехаў у Эўропу, дзе давеку жыў у Парыжы, доўгія гады працаваў перакладнікам пры ЮНЭСКО. Пачаў пісаць вельмі рана, у 1938 г. дэбютаваў як паэт-сымбалізм зборнікам санэтаў «Прысутнасьць». Вершы працягваў складаць на працягу ўсяго жыцьця, але не публікаваў іх; пасьмяротна была выдадзеная лірычная кніга «Толькі зьмярканьне» (1984), куды ўвайшлі вершы і паэмы, створаныя ад пачатку 1950-х да 1983 г.
Пісьменьнік памёр у Парыжы ад лейкеміі 12 лютага 1984 г. Пахаваны на парыскіх могілках Манпарнас.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Presencia (1938).
- La otra orilla (1945).
- Los Reyes (1949).
- Bestiario (1951).
- Final de Juego (1956).
- Las armas secretas (1959).
- Los premios (1960).
- Historias de cronopios y de famas(1962).
- Rayuela (1963).
- Todos los fuegos el fuego (1966).
- La vuelta al día en ochenta mundos (1967).
- El perseguidor y otros cuentos (1967).
- La vuelta al día en 80 mundos (1967).
- Buenos Aires, Buenos Aires (1967).
- 62/modelo para armar (1968).
- Último round (1969).
- Casa tomada (1969).
- Último round (1969).
- Relatos (1970).
- Viaje alrededor de una mesa (1970).
- La isla a mediodía y otros relatos (1971).
- Pameos y meopas (1971).
- Prosa del observatorio (1972).
- Libro de Manuel (1973).
- La casilla de los Morelli (1973).
- Octaedro (1974).
- Fantomás contra los vampiros multinacionales (1975).
- Estrictamente no profesional (1976).
- Alguien que anda por ahí (1977).
- Territorios (1978).
- Un tal Lucas (1979).
- Queremos tanto a Glenda (1980).
- Deshoras (1982).
- Los autonautas de la cosmopista (1982).
- Nicaragua tan violentamente dulce (1983).
- Silvalandia (1984).
- Salvo el crepúsculo (1985).
- Divertimento (1986).
- El examen (1986).
- Diario de Andrés Fava (1995).
- Adiós Robinson (1995).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Itaú Cultural Julio Cortázar // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.) — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ^ а б Julio Cortazar // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Julio Cortázar // todotango.com (гішп.)
- ^ а б Cortázar, Julio // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |