Кароніс (тэкставы сымбаль)
| Кароніс | |
| ⸎ | |
| ◄ ‾ () / \ ⸎ % ‰ ‱ ℅ ► | |
| Зьвесткі | |
|---|---|
| Тып | друкарскі знак; |
| Назва ў Юнікодзе | editorial coronis
|
| Юнікод | U+2E0E |
| HTML | ⸎, ⸎ |
| UTF-16 | 0x2E0E |
| URL-код | %E2%B8%8E |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Каро́ніс (⸎) (ад стар.-грэц. κορωνίς ці ад стар.-грэц. korōnís) ― тэкставы сымбаль, які сустракаецца ў старажытнагрэцкіх папірусах. Ён выкарыстоўваўся для абазначэньня канца ўсяго твора альбо асноўнага разьдзелу ў паэтычных і празаічных тэкстах[1]. Кароніс звычайна зьмяшчаўся на левым полі тэксту й часта суправаджаўся абзацам, ці раздвоеным абзацам (diple obelismene).
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грэцка-ангельскі слоўнік Лідэла й Скота дае асноўнае значэньне korōnis як «крываклювы», зь якога, як мяркуецца, адбылося агульнае значэньне «выгнуты»[2]. П’ер Шантрэн згаджаецца й выводзіць слова з κορώνη (korōnē), «варона», прыпісваючы значэньне выкарыстаньня эпітэта па адносінах да тэкставага знаку таго ж сэмантычнага дыяпазону, што й «крывой»[3]. Але, улічваючы той факт, што найраньнейшыя каронісы на самай справе маюць форму птушак, вяліся спрэчкі аб тым, ці ставілася назва тэкставага сымбаля першапачаткова да выкарыстаньня дэкаратыўнай птушкі для абазначэньня асноўнага разьдзела ў тэксьце альбо гэтыя выявы былі другасным разьвіцьцём, якое паўплывала на этымалягічную сувязь паміж korōnē, «варона», і korōnis, «выгнуты».[4]
Прыклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|