Кармэн Амая
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Кармэн Амая | |
Дата нараджэньня | 2 лістапада 1918[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 19 лістапада 1963[3][1][5][…] (45 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | сьпявачка, bailadora flamenca, акторка |
Ка́рмэн Ама́я (па-гішпанску: Carmen Amaya; 2 лістапада 1913, Барсэлёна — 19 лістапада 1963, Багур) — гішпанская танцорка, сьпявачка, акторка кіно, выканаўца танца флямэнка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 2 лістапада 1918 году. Па паходжаньні цыганка, дачка гітарыста Франсіска Амая (мянушка Эль Чына, Кітаец). Танцавала з шасьці гадоў, разам з бацькам выступала ў барсэлёнскім рэстаране «Сем варот». Яе талент першым заўважыў каталёнскі мастацкі крытык Себасьцян Гаш. У 1923 выступіла ў Мадрыдзе. У 1929 дэбютавала ў Парыжы, мела велізарны посьпех, выступала ў трупе Ракель Мельер.
З 1936 жыла і гастралявала за мяжой — у Партугаліі, ЗША, краінах Лацінскай Амэрыкі, Францыі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыцы. Атрымала высокія водгукі Артура Тасканіні і Леапольда Стакоўскага. З 1935 здымалася ў кіно, найбольш вядомая яе апошняя кінароля ў фільме «Сям’я Тарантос» (1963, цыганская вэрсія «Рамэо і Джульеты», з удзелам таксама Антоніё Гадэса). Выступала ў Белым Доме ў 1944 па запрашэньні прэзыдэнта Рузвельта, у 1953 — па запрашэньні прэзыдэнта Трумэна.
Вярнулася ў Гішпанію ў 1947. З посьпехам выступала ў краіне і гастралявала за мяжой да самай сьмерці.
Памерла 19 лістапада 1963 году. Пахавана на барсэлёнскіх могілках Манжуік.
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У парку Манжуік (у цяперашні час — Парк Хуана Бросы) у 1966 быў узьведзены помнік Кармэн Амаі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Hidalgo Gómez F. Кармэн Амая = Carmen Amaya. — Barcelona: Estudios P. M., 1995.
- Sevilla P. Каралева цыган: жыцьцё і легенда Кармэн Амая: флямэнка ў час тэатру = Queen of the gypsies: the life and legend of Carmen Amaya: flamenco in the theater age, 1910—1960. — San Diego: Sevilla Press, 1999.
- Dublin, Anne Dynamic Women Dancers. — Second Story Press, 2009. — ISBN 978-1-897187-56-2
- Bois, Mario Carmen Amaya o la danza del fuego. — Madrid: Espasa Calpe, 1994.
- Hidalgo Gómez, Francisco Кармэн Амая: біяграфія = Carmen Amaya. La biografía. — Barcelona: Ediciones Carena, 2010.
- Madridejos Mora, Montserrat El flamenco en la Barcelona de la Exposición Internacional (1929—1930). — Barcelona: Edicions Bellaterra, 2012.
- Madridejos Mora, Montserrat y David Pérez Merinero Кармэн Амая = Carmen Amaya. — Barcelona: Edicions Bellaterra, 2013.
- Montañés, Salvador Carmen Amaya. La bailaora genial. — Barcelona: Ediciones G.P., 1963.
- Pujol Baulenas, Jordi y Carlos García de Olalla Carmen Amaya. El mar me enseñó a bailar. — Barcelona: Almendra Music, 2003.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Carmen Amaya // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ datos.bne.es (гішп.): El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ https://www.horizonteflamenco.com/figuras_carmen_amaya
- ^ Carme Amaya i Amaya // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія, фатаграфіі (гішп.)
- Відэа на сайце flamenco-world.com
- Кармэн Амая (анг.) на сайце IMDb
- Carmen. deflamenco.com. Праверана 2012-10-09 г. Архіўная копія ад 2012-10-26 г.
- Carmen Amaya at Papelesflamencos.com
- Short biography of Carmen Amaya at Historiasdeflamenco.com
- Carmen Amaya biography and related products
- Carmen Amaya description on her grandniece’s website
- «Queen of the Gypsies», a portrait of Carmen Amaya, video clips from the documentary
- Centennial special: Carmen Amaya