Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер
Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер (па-нямецку: Carl Friedrich von Weizsäcker; 28 чэрвеня 1912 — 28 красавіка 2007) — нямецкі фізык і філёзаф. Быў у камандзе фізыкаў, якія спрабавалі, але ня здолелі стварыць ядзерную зброю ў Нямеччыне падчас Другой сусьветнай вайны.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вайцзэкер нарадзіўся ў горадзе Кіль, Нямеччына, у сям’і нямецкага дыплямата Эрнста фон Вайцзэкера. Старэйшы брат былога прэзыдэнта Нямеччыны Рыхарда фон Вайцзэкера, бацька фізыка і дасьледчыка навакольнага асяродзьдзя Ульрыха фон Вайцзэкера і цесьць былога генэральнага сакратара Сусьветнага Царкоўнага сабору Конрада Райзэра.
З 1929 па 1933 Вайцзэкер вывучаў фізыку, матэматыку і астраномію ў Бэрліне, Гётынгене і Ляйпцыгу спачатку як вучань, потым у супрацоўніцтве з Вэрнэрам Гайзэнбэргам і Нільсам Борам. Кансультантам ягонай доктарскай дысэртацыі быў Фрыдрых Хунд.
Тытуляваны барон (Freiherr).
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сярод навуковых інтарэсаў гэтага навукоўцы былі дасьледаваньне энэргіі сувязі атамнага ядра і ядравыя працэсы ў зорках. У супрацоўніцтве з Гансам Бэтэ вывеў формулу, якая апісвала ядравыя працэсы ў зорках і атрымала назву формулы Бэтэ-Вайцзэкера, а таксама апісаў цыклічныя працэсы сынтэзу ў зорках (працэс Бэтэ-Вайцзэкера, 1937).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Carl Friedrich Freiherr von Weizsäcker // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- 1 2 Carl Friedrich, Freiherr (Baron) von Weizsacker // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Carl Friedrich Weizsäcker // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Leopoldina: Detail
- ↑ Weizsäcker Carl-Friedrich – HAZU
- ↑ Carl Friedrich Freiherr von Weizsacker | American Academy of Arts and Sciences
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Памерлі 28 красавіка
- Памерлі ў 2007 годзе
- Кавалеры Вялікага крыжа з зоркай і стужкай ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры цывільнага ордэна Pour le Mérite
- Узнагароджаныя мэдалём імя Макса Плянка
- Нарадзіліся ў Кілі
- Нямецкія фізыкі
- Нямецкія філёзафы
- Філёзафы XX стагодзьдзя