Карльстад
| Карльстад | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Швэцыя | ||
|---|---|---|---|
| Лэн | Вэрмлянд | ||
| Камуна | Карльстад | ||
| Дата заснаваньня | 1584 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 30,31 км² | ||
| Вышыня НУМ | 64 ± 1 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 59°23′ пн. ш. 13°32′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 61 492 чал. (2015) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 054 | ||
| Паштовы індэкс | 65X XX | ||
| Сайт | karlstad.se | ||
| Карльстад на мапе Швэцыі Карльстад | |||
Ка́рльстад (па-швэдзку: Karlstad, вымаўляецца ['kɑːɭsta]) — горад на захадзе Швэцыі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны й лэну Вэрмлянд. Разьмешчаны на паўночным беразе возера Вэнэрн, у ляндскапе Вэрмлянд. Насельніцтва складае 61 492 жыхары (на 31 сьнежня 2015).
Карлстад разьмешчаны ў вусьці самай доўгай ракі Швэцыі Клярэльвэн, якая ўпадае ў возера Вэнэрн, найбуйнейшае паводле плошчы возера краіны (і трэцяе паводле плошчы ў Эўропе пасьля Ладаскага і Анескага азёраў).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя Карльстаду бярэ пачатак у XIII стагодзьдзі ад гандлёвага мястэчка Тынгва́ла, якому кароль Карл IX надаў у 1584 годзе гарадзкія прывілеі і новую назву — Карльстад, што ў перакладзе значыць «горад Карла». На той момант мястэчка налічвала 45 двароў і 150 жыхароў[1]. У 1647 годзе Карльстад становіцца цэнтрам біскупства, а ў 1775 годзе — цэнтрам лэну Вэрмлянд. Да XIX стагодзьдзя Карльстад заставаўся невялічкім мястэчкам: у 1800 годзе яго насельніцтва складала ўсяго 2 165 чалавек. Але ў XIX стагодзьдзі ён становіцца важным портам у вусьці ракі Клярэльвэн па якой сплаўлялі лес. У 1869 годзе чыгунка зьвязала горад зь мястэчкам Лякса, а ў 1871 годзе — з Нарвэгіяй. У 1865 годзе ў Карльстадзе адбыўся пажар, амаль цалкам зьнішчыўшы горад. Ацалелі толькі сабор, біскупскі двор ды некалькі дамоў у квартале Альмэн. Сярод будынкаў адбудаванага гораду можна назваць ратушу (1868), Масонскую ложу (1869), гарадзкі гатэль.
У 1905 годзе ў Карльстадзе вяліся перамовы аб скасаваньні Швэдзка-нарвэскай уніі. У 1999 годзе горад атрымаў свой унівэрсытэт.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Карльстадзкая катэдра
- Каменны мост Эстра Брун (даслоўна «Усходні мост»; канец XVIII стагодзьдзя)
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Хакейны клюб «Фэр’естад»
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Густаў Фрэдынг (1860—1911) — швэдзкі паэт
- Цара Леандэр (1907—1981) — швэдзкая сьпявачка й акторка
- Удзельнікі гурту Da Buzz (Аніка Тэрнквіст, Пэр Лідэн, П’ер Шмід)
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Meyer-Lie, Anita; Per Berggren (November 1999) (på Svenska). Karlstads Fasader. Karlstad: Berggren&Meyer-Lie. Sid. 6. ISBN 91-973720-0-5