Карлес Кота
| Карлес Кота | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 лютага 1988[1] (38 гадоў) | |
| Рост | 173 см | |
| Вага | 68 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2008 | Эксэльсіёр Мускрон[d] | 21 (2) |
| 2008—2009 | Сэвільля Атлетыка[d] | 20 (0) |
| 2009—2010 | Бэнідорм[d] | 31 (0) |
| 2010—2011 | Анартосіс Фамагуста | 18 (1) |
| 2011—2013 | Дынама Тбілісі | 44 (6) |
| 2013 | Дынама Менск | 6 (1) |
| 2014 | Бунядкор[d] | 5 (0) |
| 2014—2015 | Сан-Марына[d] | 22 (2) |
| 2015—2016 | Этнікос Ахнас | 35 (6) |
| 2016 | Докса Катакапіяс | 8 (1) |
| 2017 | Эрміс Арадыпу | 16 (0) |
| 2017—2018 | Раё Махадаонда[d] | 32 (6) |
| 2018—2019 | Воляс[d] | 24 (0) |
| 2019—2021 | Фігерас[d] | 24 (0) |
| 2021—2023 | Санта-Калёма | 46 (8) |
| 2023—2024 | Рода[d] | 32 (0) |
| Зборныя | ||
| 2007 | Гішпанія (да 19)[d] | 6 (0) |
Ка́рлес Ко́та Пахэ́с (па-каталянску: Carles Coto Pagès; нар. 11 лютага 1988 году, Фігерас, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карлес нарадзіўся ў Каталёніі. У 2001 годзе ва ўзросьце 13 гадоў быў прыняты ў моладзевую сыстэму клюбу «Барсэлёна», але да гэтага гуляў у дзіцячай камандзе клюбу з роднага гораду. Аднак, Карлес ня скончыў акадэмію знакамітага клюбу, зьехаўшы ў 2007 годзе ў бэльгійскі «Мускрон».
Улетку 2008 году Кота вярнуўся ў Гішпанію, гуляючы за каманду «Атлетыка Сэвільля» ў другім гішпанскім дывізіёне. Потым сэзон правёў у іншым клюбе Сэгунды — «Бэнідорм», разам зь якім вылецеў у трэці дывізіён. У пачатку ліпеня 2010 году, не зважаючы на дзейны кантракт з «Бэнідормам», Карлес стаў гульцом кіпрскага «Анартосісу», якім кіраваў ягоны былы трэнэр па моладзеваму складу «Барсэлёны» Гільлерма Анхэль Оёс[2].
28 чэрвеня 2011 году далучыўся да «Дынама» Тбілісі, пераход быў праведзены ў якасьці абмену некалькімі гульцамі[3]. Разам з грузінскім клюбам Карлес стаўся чэмпіёнам краіны. 12 ліпеня 2013 году Кота перайшоў у табар менскага «Дынама»[4][5]. Карлес стаўся, такім чынам, адным з трох першых гішпанскіх гульцоў у чэмпіянаце Беларусі. Спачатку часта выходзіў у кашулі дынамаўцаў на пляцоўку, але праз высокую канкурэнцыю і ліміты на колькасьць іншаземцаў у складзе, страціў месца ў камандзе[6]. У сакавіку 2014 году перайшоў у «Бунядкор»[7].
Дасягеньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дынама» Тбілісі
- Чэмпіён Грузіі: 2013
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Carles Coto // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Carles Coto abandona el Benidorm y ficha por el Anorthosis chipriota. Diario Información
- ↑ El Dinamo Tbilisi georgiano ficha a 'Xisco' Muñoz, Coto y Yagüe. Terra
- ↑ Кото стал динамовцем(недаступная спасылка). Дынама Менск
- ↑ Испанский полузащитник Карлес Кото стал футболистом минского «Динамо». БелТА
- ↑ «Карлес Кото: из-за лимита на легионеров в концовке чемпионата в минском „Динамо“ играли другие ребята, а я был „лишним“» (рас.). Прессбол.
- ↑ «Нафтан» и «Минск» не доиграли (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Футбалісты клюбу «Мускрон»
- Футбалісты клюбу «Бэнідорм»
- Футбалісты клюбу «Анартосіс» Фамагуста
- Футбалісты клюбу «Дынама» Тбілісі
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Бунядкор» Ташкент
- Футбалісты клюбу «Этнікос» Ахнас
- Футбалісты клюбу «Докса» Катакапіяс
- Футбалісты клюбу «Эрміс» Арадыпу
- Футбалісты клюбу «Воляс»
- Гішпанскія футбалісты