Карадаг
Выгляд
| Карадаг | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Вышыня | 577 м н. у. м. |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Фэадасійская меская рада[d] і Аўтаномная Рэспубліка Крым[1] |
| Краіна | |
| Горная сыстэма | Крымскія горы |

Карада́г (па-крымскататарску: Qaradağ — «чорная гара») — вульканічны масіў у Крыме, на беразе Чорнага мора, за 20 км на паўднёвы захад ад гораду Феадосія, ва Ўкраіне. Карадаг ёсьць старажытным згаслым вульканам, які дзейнічаў 120—160 млн гадоў таму.
Складаецца з купалападобнай Сьвятой гары, або гары Вялікі Карадаг (вышыня 577 м), і Берагавога хрыбта з арыгінальнымі формамі выветрываньня. Складзены з туфаў і лаваў. Радовішчы паўкаштоўных камянёў (сэрдалік, агат, яшма). Расьліннасьць прадстаўлена лясамі, стэпамі, зарасьнікамі нізкарослых цьвёрдалістых паўхмызьнякоў.
3 боку мора маюцца бухты, то бок Сэрдалікавая, Блакітная ды іншыя. Каля ўсходняга падножжа месьціцца курорт Планерскае (Кактэбель).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 сэрвэр назваў GEOnet — 2018.