Яшма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Яшма. Заходнія Карпаты, Румынія

Я́шма, Ясьпіс — асадкава-мэтамарфаґенная тонка- або скрытакрышталічная шчыльная горная парода.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва паходзіць з арабскай мовы.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складзена з тонказярністых аґрэґатаў кварцу і афарбавана аксыдамі і гідраксыдамі жалеза і іншых мінэралаў прымесей у чырвоны, жоўты, зялёны, карычневы, шэры, белы і іншыя колеры. Адрозьніваюць дэкаратыўныя тыпы яшмы: аднародныя, плямістыя, палоскавыя (плоскапаралельныя і хвалістыя), стракатыя («паркалёвыя» і «парчовыя»), брэкчыяпадобныя і пэйзажныя (утвараюцца пры перакрышталізацыі і мэтасаматозе першасных сургучных і іншых аднародных яшмаў).

Выкарыстанне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адшліфаваная яшма

Выкарыстоўваецца як вырабны камень у юбілернай справе, як тэхнічны камень (апорныя прызмы, ступкі, матрыцы і інш.), у гемалёґіі і каменярэзнай справе. Радовішчы ў Расеі, ЗША, Індыі, Вэнэсуэле, Украіне і інш.

У гемалёґіі і каменярэзнай справе да яшмы адносяць яшмоіды і яшмападобныя пароды, блізкія да іх па фізычных уласьцівасьцях і дэкаратыўнасьці (акварцаваныя туфіты зеленакаменных тоўшчаў, гальцэдонавыя і кварц-гальцэдонавыя гідратэрмальна-мэтасаматычныя ўтварэньні базальтавых тоўшчаў, кварц-палевашпатавыя кантактавыя рагавікі, кіслыя эфузіўныя пароды — фэльзыты і фэльзытавыя парфіры.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Яшмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў