Перайсьці да зьместу

Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага
Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага
Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага
Краіна Беларусь
Мястэчка Сапоцкін
Каардынаты 53°49′39.30″ пн. ш. 23°38′20.72″ у. д. / 53.8275833° пн. ш. 23.6390889° у. д. / 53.8275833; 23.6390889Каардынаты: 53°49′39.30″ пн. ш. 23°38′20.72″ у. д. / 53.8275833° пн. ш. 23.6390889° у. д. / 53.8275833; 23.6390889
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 1893
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага на мапе Беларусі
Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага
Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага
Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага

Капліца-пахавальня Юзэфа Гурскага — помнік архітэктуры канца XIX стагодзьдзя ў Сапоцкіне. Знаходзіцца на заходняй ускраіне мястэчка, на могілках, побач з капліцай-пахавальняй Юліі Дзяконскай. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Мураваную могілкавую капліцу-пахавальню ва ўшанаваньне Юзэфа Гурскага збудавалі ў Сапоцкіне ў 1893 годзе.

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне кампактавы аб’ём пад 2-схільным дахам. Галоўны фасад завяршаецца трапэцападобным шчытом з 3 кутнімі 8-граннымі шатровымі вежамі-фіяламі, апрацоўваецца слаістымі аркавымі нішамі. З бакоў і ў завяршэньні стральчатага праёму галоўнага ўвахода — эдыкулы, у верхняй зь якіх разьмяшчаецца скульптура «Укрыжаваньне». Бакавыя фасады падзяляюцца чатырма стральчатымі аконнымі праёмамі.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай драўлянай стольлю на падугах. Алтарная сьцяна ў інтэр’еры дэкаруецца роўным 4-пілястравым портыкам з трыкутным франтонам[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 324.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000211