Перайсьці да зьместу

Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
КраінаБеларусь
МястэчкаСапоцкін
Каардынаты53°49′39,12″ пн. ш. 23°38′20,26″ у. д.HGЯO
Архітэктурны стыльнэаготыка
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай на мапе Беларусі
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай на Вікісховішчы

Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Сапоцкіне. Знаходзіцца на заходняй ускраіне мястэчка, на могілках, побач з капліцай-пахавальняй Юзэфа Гурскага. Твор архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Мураваную могілкавую капліцу-пахавальню ў Сапоцкіне збудавалі ў 1868 годзе ва ўшанаваньне Юліі Дзяконскай з Быхаўцаў (1825—1858), жонкі Яўстаха Дзяконскага (1820—1894).

Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. На галоўным фасадзе трыкутны шчыт, завершаны 4-граннай вежай з пакатым пакрыцьцём. Уваход і ніша над ім, бакавыя аконныя праёмы стральчатыя. Сьцены атынкаваныя, з украпінамі дробнага друзу, на шэрым фоне якога вылучаюцца пабеленыя вэртыкальныя і гарызантальныя цягі, ліштвы праёмаў. Памяшканьне перакрываецца роўнай стольлю на падугах[1].

  1. Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 324.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000211