Канфірмацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канфірма́цыя (па-лацінску: confirmatio — «сьцьвярджэньне») — таемства памазаньня ў каталікоў, якое зьдзяйсьняецца выключна біскупам і не адначасова з хростам, як у праваслаўных, а ў больш пазьнейшыя гады дзяцінства й малалецтва. Іншае значэньне — зацьвярджэньне прынятага рашэньня (судовага прысуду і г. д.) вярхоўнае дзяржаўнае ўладай.