Канстанцін Аляксееўскі
Канстанцін Аляксееўскі лац. Kanstancin Alaksiejeŭski | |
15 верасьня 1855 — па 1918 | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1873—1917 |
Званьне | генэрал-лейтэнант |
Узнагароды |
Канстанці́н Аляксе́евіч Аляксе́еўскі (15 верасьня 1855, Віленская губэрня — па 1918) — вайсковец, удзельнік беларускага нацыянальна-вызвольнага руху пачатку XX ст. Генэрал-лейтэнант (1916).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Віленшчыны. Скончыў Полацкую вайсковую гімназію, паступіў на службу 10 жніўня 1873 году. У 1875 годзе скончыў 2-ю Канстанцінаўскую вайсковую вучэльню. У 1908—1911 гадох быў камандзірам 1-й Уладзівастоцкай крапасной артылерыйскай брыгады. У 1909 годзе атрымаў годнасьць генэрал-маёра. У 1915 годзе стаў начальнікам артылерыі Свэаборскай крэпасьці. З 1916 году — генэрал-лейтэнант.
Увесну 1917 году ў Выбаргу далучыўся да арганізацыі матросаў-беларусаў Балтыйскага флёту[1]. Абіраўся ў склад Рады старэйшынаў на Першым Усебеларускім зьездзе ў сьнежні 1917 году. Заклікаў адрадзіць Беларускую дзяржаву, на зьездзе выступіў у абарону беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга. У 1918 годзе атрымаў запрашэньне ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менск дзеля фарманьня беларускай нацыянальнай арміі[2].
Аўтар «Успамінаў пра Ўсебеларускі зьезд у месьце Менску» ў часопісе «Чырвоны шлях» (1918, № 1—2), дзе пакінуў зварот да беларускай моладзі «няхай жыве на вякі [вольная Беларусь]»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Баршчэўскі А. Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Ч. 1. — Варшава: Катэдра беларускай філялёгіі Факультэту прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філялёгіяў Варшаўскага ўнівэрсытэту, 2004. ISBN 83-920472-1-4.
- Лаўрэш Л. Генералы БНР // Наша слова. № 5 (1364), 31 студзеня 2018 г.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Канстанцін Алексяеўскі, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, 3 верасьня 2019 г.
- Нарадзіліся 15 верасьня
- Нарадзіліся ў 1855 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскай губэрні
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 3 ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 3 ступені
- Беларускія палітыкі
- Удзельнікі Першага ўсебеларускага кангрэсу
- Беларускія вайскоўцы