Канстанцін Аляксееўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстанцін Аляксееўскі
15 верасьня 1855 — па 1918
Месца нараджэньня
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
Род войскаў артылерыя
Гады службы 1873—1917
Званьне генэрал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятога Станіслава I ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава I ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера III ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера III ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава III ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава III ступені

Канстанці́н Аляксе́евіч Аляксе́еўскі (15 верасьня 1855, Віленская губэрня — па 1918) — вайсковец, удзельнік беларускага нацыянальна-вызвольнага руху пачатку XX ст. Генэрал-лейтэнант (1916).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З шляхецкага роду Віленшчыны. Скончыў Полацкую вайсковую гімназію, паступіў на службу 10 жніўня 1873 году. У 1875 годзе скончыў 2-ю Канстанцінаўскую вайсковую вучэльню. У 1908—1911 гадох быў камандзірам 1-й Уладзівастоцкай крапасной артылерыйскай брыгады. У 1909 годзе атрымаў годнасьць генэрал-маёра. У 1915 годзе стаў начальнікам артылерыі Свэаборскай крэпасьці. З 1916 году — генэрал-лейтэнант.

Увесну 1917 году ў Выбаргу далучыўся да арганізацыі матросаў-беларусаў Балтыйскага флёту[1]. Абіраўся ў склад Рады старэйшынаў на Першым Усебеларускім зьездзе ў сьнежні 1917 году. Заклікаў адрадзіць Беларускую дзяржаву, на зьездзе выступіў у абарону беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга. У 1918 годзе атрымаў запрашэньне ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менск дзеля фарманьня беларускай нацыянальнай арміі[2].

Аўтар «Успамінаў пра Ўсебеларускі зьезд у месьце Менску» ў часопісе «Чырвоны шлях» (1918, № 1—2), дзе пакінуў зварот да беларускай моладзі «няхай жыве на вякі [вольная Беларусь]»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Баршчэўскі А. Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Ч. 1. — Варшава, 2004. С. 192.
  2. ^ Скалабан В. Аляксееўскі Канстанцін Аляксеевіч // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 111.
  3. ^ Алексеевский К. Воспоминание о Всебелорусском съезде в г. Минске // Чырвоны шлях. № 1—2, 19.07.1918. С. 10.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]