Перайсьці да зьместу

Чырвоны шлях

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чырвоны шлях (1918)»)
Чырвоны шлях
Адрас Петраград
Выдавец Беларускі аддзел Наркамату па справах нацыянальнасьцяў Саюзу камунаў Паўночнай вобласьці
Дата заснаваньня ліпень 1918
Дата закрыцьця сьнежань 1918
Мова беларуская мова

«Чырвоны шлях» — беларускі грамадзка-палітычны і літаратурны часопіс. Выдаваўся ў Петраградзе ў 1918 годзе.

Выдаваўся Беларускім аддзелам Наркамату па справах нацыянальнасьцяў Саюзу камунаў Паўночнай вобласьці ў ліпені — сьнежні 1918 году. Тэксты публікаваліся часткова па-расейску, часткова па-беларуску.

Асьвятляў дзейнасьць Белнацкаму, беларускіх сэкцыяў РКП (б), пытаньні гісторыі, культуры, палітычнага і эканамічнага жыцьці Беларусі. Публікаваў працы беларускіх навукоўцаў і творы беларускіх пісьменьнікаў. З часопісам супрацоўнічалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Аляксандар Сержпутоўскі (пад псэўданімам Навум Смага) апублікаваў сэрыю нарысаў «Малюнкі Беларусі» пра цяжкі побыт беларусаў. Генэрал Канстанцін Аляксееўскі апублікаваў «Успаміны пра Ўсебеларускі зьезд у месьце Менску», дзе пакінуў зварот да беларускай моладзі «няхай жыве на вякі [вольная Беларусь]»[1].

Выдаваўся 2 разы ў месяц. Агулам выйшла 10 нумароў, у асноўным здвоеных[2].

  1. ^ Алексеевский К. Воспоминание о Всебелорусском съезде в г. Минске // Чырвоны шлях. № 1—2, 19.07.1918. С. 10.
  2. ^ Смирнова Т. Белорусы в довоенном Петербурге // Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». — Менск, 2001.
  • Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2001. ISBN 985-6638-15-1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]