Перайсьці да зьместу

Канкубіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канкубіна — у старажытнасьці: жанчына, якая жыве з мужчынам у адкрытай, несхаванай і звычайна працяглай сэксуальнай сувязі. У адрозьненьне ад шматжонства, яна і народжаныя ад такой сувязі дзеці ня мелі права на спадчыну бацькі. Другое адрозьненьне — адсутнасьць вясельнай цырымоніі і адсутнасьць прэтэнзій мужчыны ў выпадку, калі жанчына-канкубіна сыдзе да іншага.

У рымскім праве пастаяннае (не выпадковае) дазволенае законам сужыцьцё мужчыны і жанчыны. Канкубіна не падзяляла сацыяльнага становішча мужа. Акрамя таго, мужчына ў рэспубліканскую эпоху мог складацца і ў законным шлюбе, і ў канкубінаце (з рознымі жанчынамі).