Калмусоўка
Выгляд
| Калмусоўка | |
| Іншыя назвы | аераўка |
|---|---|
| Тып | сьпіртовы напой |
| Нацыянальная страва | беларуская |
| Паходжаньне | Беларусь |
| Рэгіён | Наваградзкі павет |
| Аўтар | Лявон Патоцкі |
| Дата зьяўленьня | 1820-я гады |
| Час прыгатаваньня | 2 месяцы і 10 дзён |
| Асноўны складнік | гарэлка |
| Распаўсюджаныя складнікі | каньяк, корань аеру, апэльсінвая скурка, карыца і кардамон |
| Падобныя стравы | настойка |
Калмусо́ўка — моцны сьпіртовы напой у выглядзе настойкі з коранем аеру.
Для прыгатаваньня выкарыстоўваюць: 3 літры гарэлкі, 100 грамаў каньяку, 50 грамаў сьвежага кораню аеру або 20 грамаў сушанага, лыжку дзёртай апэльсінавай скуркі, 3 пальцы карыцы і пару каліваў кардамону. У якасьці закускі да яе падавалі цукаты з аеру[1].
Прыгатаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Корань аеру, дзёртую апэльсінавую скурку, карыцу і кардамон засыпаюць у слоік, які заліваюць гарэлкай. Слоік пакідаюць на 10 дзён у цёплым месцы і штодня трасуць. Пасьля фільтраваньня атрыманую настойку зьмешваюць з каньяком і разьліваюць па пляшках для далейшага настойваньня цягам пары месяцаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Кухмістар Верашчака. Гастранамічны дзень шляхціца-літвіна // Зьвязда : газэта. — 28 сьнежня 2013. — № 244 (27609). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |