Йіржы Коларж
Йіржы Коларж | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 верасьня 1914[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13] Процівін, Пісэк[9] |
Памёр | 11 жніўня 2002[1][2][4][5][6][7][8][9][10][11][12] (87 гадоў) Прага, Чэхія[1][9] |
Пахаваны | Вінаградзкія могілкі |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік, драматург, маляр, паэт і малявальнік |
Мова | француская мова[2] і чэская мова[2] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
http://www.artlist.cz/jiri-kolar-3993/ |
Йіржы Коларж (па-чэску: Jiří Kolář, 24 верасьня 1914, Процівін — 8 лістапада 2002, Прага) — чэскі паэт, пісьменьнік і мастак.
Жыцьцё і творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Йіржы Коларж значную частку свайго жыцьця правёў у горадзе Кладна. У 1932 годзе ён заканчвае навучаньне на столяра. У 1945 уступае ў Камуністычную партыю Чэхаславаччыны, зь якой пасьля быў выключаны. У 1952—1953 гадах быў у зьняволеньні. У 1977 Коларж падпісвае Хартыю 77. Зьехаўшы неўзабаве пасьля гэтага на навучаньне ў Францыю, адмовіўся вярнуцца на радзіму. У 1984 годзе Коларж дамагаецца францускага грамадзянства. У 1997 годзе ён вяртаецца ў Чэхію.
Коларж быў адным з заснавальнікаў у 1942 годзе аб’яднаньня паэтаў і мастакоў «Група 42», быў чальцом саюза мастакоў Чэхаславаччыны Umělecká beseda. Коларж быў адным з самых вядомых чэскіх сучасных мастакоў. Асабліва папулярнымі зьяўляюцца створаныя ім калажы. Першая яго пэрсанальная выстаўка адбылася ў 1937 годзе. Ён быў таксама ўдзельнікам выстаў сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 6 (1977) у Касэле. У 1999 годзе мастак быў узнагароджаны прэміяй Ганса-Тэа Рыхтэра Саксонскай акадэміі мастацтваў.
Першым паэтычным зборнікам Йіржы Коларжа зьяўляецца «Гады ў днях», які выйшаў у 1949 годзе. З паэтычных яго твораў найбольш вядомыя вершы зборніка «Печань Прамэтэя» (1979). Кніга складаецца з многіх, не зьвязаных паміж сабой, частак і ўяўляе маралізатарскі твор, які асуджае таталітарызм у любой яго праяве. Акрамя вершаў, пісаў таксама мастацкую прозу, эсэ, кнігі для дзяцей, п’есы.
Йіржы Коларж займаўся таксама мастацкім перакладам, у прыватнасьці твораў Т. С. Эліёта, У. Уітмэна, Э. Лі Мастэрса.
Асобныя вершы Коларжа пераклала Марыя Мартысевіч[14].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564749 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Jiri Kolár
- ^ а б Jiri Kolar — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Kunstindeks Danmark
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, Macmillan, Grove's Dictionaries, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ Evidence zájmových osob StB (EZO)
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.381
- Madla Vaculíková : Drahý pane Kolář, Mladá fronta, 1994, ISBN 80-204-0487-2
- Charlotta Kotik: Jiri Kolar Transformations, Buffalo Fine Arts/Albright-Knox Art Gallery, 1978, ISBN 0-914782-19-3
- Thomas M. Messer : Kolar — Chiasmage: Selections from the Guggenheim, Katonah Gallery, 1988, ISBN 0-685-45726-5
- Astrid Winter, Metamorphosen des Wortes. Der Medienwechsel im Schaffen Jiří Kolář, Wallstein Verlag: Goettingen 2006