Перайсьці да зьместу

Кладна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кладна
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Чэхія
Край Сярэднячэскі
Першыя згадкі 1318[1][2]
Кіраўніцтва і ўлада
Прэзыдэнт места Мілан Волф[d][3]
Геаграфія
Плошча 36,97 км²
Вышыня НУМ 381 м
Часавы пас
Каардынаты 50°08′49″ пн. ш. 14°06′12″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 272 01
Нумарны знак S
Сайт mestokladno.cz
Кладна на мапе Чэхіі
Кладна
Кладна
Кладна

Кла́дна (па-чэску: Kladno) — горад на поўначы Чэхіі, адміністрацыйны цэнтар Кладнаўскай акругі.

Першая пісьмовая згадка пра Кладна датуецца 1318 годам, калі яно было ўласнасьцю шляхецкага роду Кладэнскіх[5]. Пасьля 1543 году, калі род згас, яно стала ўласнасьцю роду Ждзярскіх з Ждзяру. У 1561 годзе паселішча набыло статус гораду[6].

Палац у Кладна.

У 1566 годзе Ждзярскія перабудавалі мясцовы форт у замак эпохі Адраджэньня. Гарадзкія муры паўсталі ў наступныя дзесяцігодзьдзі. Места квітнела да бітвы на Белай Гары ў 1620 годзе, калі яго разрабавалі польскія казакі. Аднак, за часам кіраваньня Флорыяна Етржыха Ждзярскага, горад зноў зазнаў росквіт[5]. Пасьля таго, як багемская галіна роду вымерла ў 1670 годзе, горад некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі, перш чым яго набыў бэнэдыктынскі Бржэўнаўскі манастыр у 1705 годзе[7]. У XVIII стагодзьдзі горад пачаў пашырацца па-за межы сваіх сьценаў. У XIX стагодзьдзі места ператварылася ў значны сельскагаспадарчы і прамысловы цэнтар[5]. Упершыню ў межах сучаснага Кладна ў 1775 годзе быў знойдзены каменны вугаль, але значная здабыча карысных выкапняў пачалася толькі ў 1850 годзе і пашырылася цягам наступных дзесяцігодзьдзяў[8]. У 1855—1856 гадах горад быў падлучаны да чыгуначнай сеткі[9]. Заклады вугалю пачалі прыцягваць прадстаўнікоў жалезаапрацоўчай прамысловасьці, найбуйнейшым зь якіх у рэшце рэшт стаў сталеліцейны завод Польдзі, заснаваны ў 1899 годзе. Рост прамысловай дзейнасьці стымуляваў агромісты рост насельніцтва[7]. У 1870 годзе імпэратарам Францам Ёсіфам I Кладна атрымаў статус гораду, а ў 1898 годзе яму было прысвоена ганаровае званьне «каралеўскага шахтарскага места»[5].

Да 1918 года Кладна было цэнтрам акругі ў Аўстра-Вугоршчыне[10]. У XX стагодзьдзі горад быў адным з цэнтраў чэскага працоўнага руху, з частымі страйкамі і пратэстамі[5]. Росквіт чарговы раз быў перапынены Другой сусьветнай вайной, калі ім кіравалі нацысты. У 1941 годзе некалькі навакольных прадмесьцяў былі далучаныя да Кладна. Урапіцы было далучана ў 1950 годзе, а горад Швэрмаў — у 1980 годзе. 21 жніўня 1968 году Кладна быў акупаваны войскамі СССР[6]. Пасьля зруйнаваньня сацыялістычнага рэжыму ў 1989 годзе Кладна зь цяжкасьцю адаптаваўся да рынкавай эканомікі.

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. (чэс.) // iDNES.cz — 2011.
  2. Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005 (чэс.): 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. ŠkrabalČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
  3. https://www.idnes.cz/praha/zpravy/kladno-primator-dan-jiranek-odvolani.A200914_162536_praha-zpravy_klu
  4. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2025 (чэс.)Praha: ČSÚ, 2025.
  5. 1 2 3 4 5 «Historie města Kladno». Kladno Živě.
  6. 1 2 «Historie Kladna». City of Kladno.
  7. 1 2 «Stručná historie Kladna». Sládečkovo vlastivědné muzeum v Kladně.
  8. «Z historie hornictví na Kladensku». Sládečkovo vlastivědné muzeum v Kladně.
  9. «Buštěhradská dráha». Středočeská vědecká knihovna v Kladně.
  10. «Die postalischen Abstempelungen auf den österreichischen Postwertzeichen-Ausgaben 1867, 1883 und 1890». Wilhelm Klein.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]