Зывэрт (адзінка вымярэньня)
Зывэрт (пазначэньне: Зв, Sv) — адзінка вымярэньня эфэктыўнай і эквівалентнай дозаў іянізавальнага выпраменьваньня ў сыстэме СІ (выкарыстоўваецца з 1979 году).
Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ зывэрт выяўляецца наступным чынам:
Роўнасьць зывэрта й грэя паказвае, што эфэктыўная доза й паглынутая доза маюць аднолькавую памернасьць, але ня значыць, што эфэктыўная доза лікава роўная паглынутай дозе. Пры азначэньні эфэктыўнай дозы ўлічваецца біялягічнае ўзьдзеяньне радыяцыі, яна роўная паглынутай дозе, памножанай на каэфіцыент якасьці, які залежыць ад віду выпраменьваньня.
Адзінка названая ў гонар швэцкага навукоўца Рольфа Зывэрта(de).
Кратныя і дзельныя адзінкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Кратныя | Дзельныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
101 Зв | дэказывэрт | даЗв | daSv | 10-1 Зв | дэцызывэрт | дЗв | dSv |
102 Зв | гэктазывэрт | гЗв | hSv | 10-2 Зв | сантызывэрт | сЗв | cSv |
103 Зв | кілязывэрт | кЗв | kSv | 10-3 Зв | мілізывэрт | мЗв | mSv |
106 Зв | мэгазывэрт | МЗв | MSv | 10-6 Зв | мікразывэрт | мкЗв | µSv |
109 Зв | гігазывэрт | ГЗв | GSv | 10-9 Зв | наназывэрт | нЗв | nSv |
1012 Зв | тэразывэрт | ТЗв | TSv | 10-12 Зв | піказывэрт | пЗв | pSv |
1015 Зв | пэтазывэрт | ПЗв | PSv | 10-15 Зв | фэмтазывэрт | фЗв | fSv |
1018 Зв | экзазывэрт | ЭЗв | ESv | 10-18 Зв | аттазывэрт | аЗв | aSv |
1021 Зв | зэтазывэрт | ЗЗв | ZSv | 10-21 Зв | зэптазывэрт | зЗв | zSv |
1024 Зв | ётазывэрт | ІЗв | YSv | 10-24 Зв | ёктазывэрт | іЗв | ySv |
Дапушчальныя і сьмяротныя дозы для чалавека
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мілізывэрт часта выкарыстоўваецца як мера дозы пры мэдыцынскіх дыягнастычных працэдурах (рэнтгенаскапія, рэнтгенаўская тамаграфія, і т. п.).
Натуральнае фонавае іянізавальнае выпраменьваньне звычайна вар’юецца зблізку 2,4 мЗв/год[1].
Пры апрамяненьні ўсяго цела, 1 Зв выклікае зьмены ў крыві, 2—5 Зв выклікае аблысеньне й белакроўе, парадку 3 Зв прыводзіць да сьмерці на працягу 30 дзён у 50 % выпадкаў.