Знайсьці карантыша (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Знайсьці карантышаPicto infobox cinema.png
па-ангельску: Get Shorty
Get shorty.jpg
Жанр кінакамэдыя[d][1][2][3] і экранізацыя раману[d]
Рэжысэр
Прадусар
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Джым Мілер[d]
Дата выхаду 1995 і 29 лютага 1996[12]
Час 101 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb

«Знайсьці карантыша» (па-ангельску: Get Shorty) — амэрыканская гангстэрская камэдыя 1995 году, зьнятая рэжысэрам Бары Сонэнфэлдам паводле сцэнару Скота Фрэнка. Фільм заснаваны на аднайменным рамане Элмара Леанарда. Галоўныя ролі выканалі Джон Траволта, Джын Гэкман, Рэнэ Русо і Дэні Дэвіта. У 2005 годзе сьвет пабачыў працяг пад назовам «Будзь можным!», а ў 2017 годзе арыгінальны фільм натхніў творцаў на стварэньне аднайменнага тэлесэрыялу.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 12 гадоў да асноўных падзеяў фільму Рэй «Барбос» Барбоні (Дэніс Фарына), памагаты аднаго з маямскіх мафіёзі, скрадае пінжак Эрнэста «Чылі» Палмэра (Джон Траволта), памагатага іншага гангстэра з Маямі. Чылі даведваецца пра гэта калі сыходзіць з рэстарацыі і накіроўваецца да Барбоні. Па прыбыцьці Чылі забірае свой пінжак, удараючы Барбоні па твары і ламаючы яму нос. Калі Барбоні спрабуе напасьці на Чылі ў адказ, той страляе яму ў галаву але не сьмяротна, пакідаючы на ягонай галаве непрыгожы шнар. Барбоні спрабуе забіць Чылі, спрабуючы атрымаць дапамогу ад свайго патрону, аднак той не жадае распачынаць вайну кланаў.

Праз колькі гадоў патрон Чылі памірае ад сардэчнага спохвату, і ўвесь нелегальны бізнэс пераходзіць да Барбоніва боса. Барбоні даручаюць разабрацца зь сьпісам пазыкаў, якімі кіруе Чылі, і ён заўважае, што адзін з кліентаў, уладальнік пункту хімічнае чысткі Лео Дэво (Дэйвід Пэймэр), не сплаціў грошы. Чылі ў адказ заўважае, што кліент загінуў у авіякатастрофе, але Барбоні такі адказ не задавальняе. Чылі павінен спагнаць гэтую пазыку ці сплаціць яе сваімі грашыма. Чылі накіроўваецца да жонкі памерлага Фай (Лінда Гарт) і дазнаецца, што той яшчэ жывы і хаваецца ў Лас-Вэгасе разам з 300 тысячамі даляраў, якія ён атрымаў праз убесьпячэньне жыцьця ад авіякампаніі. Па прыбыцьці ў Лас-Вэгас Палмэр сустракаецца з знаёмым начальнікам аховы казіно, які распавядае, што Лео зьехаў у Лос-Анджэлес. Начальнік просіць Чылі таксама заняцца прадусарам Гары Зымам (Джын Гэкман), які запазычыў грошы і не вяртае іх. Чылі з задавальненьнем пагаджаецца, бо ён ёсьць зацятым аматарам кінэматографу. Трапіўшы ў Лос-Анджэлес, Чылі прабіраецца сярод ночы ў дом акторкі Карэн Флорэс (Рэнэ Русо), дзе начуе Гары. Чылі распавядае Гары гісторыю ўладальніка хімічнае чысткі так, нібы гэта ёсьць ідэяй для фільму, бачачы магчымасьць прасунуцца ў кінабізнэс. У той жа час Гары бачыць магчымасьць атрымаць ладнага партнэра, які здолее дапамагчы яму прыцягнуць інвэстыцыі ў новы фільм. Тым жа сцэнаром цікавіцца ўладальнік салёну лімузінаў і гандляр наркотыкамі Бо Кэтлет (Дэлрой Лінда), у якога Зым таксама пазычаў грашовыя сродкі, і які таксама хоча прасунуцца ў кінаіндустрыю.

У той жа час, Бо пакідае аплату за наркотыкы у скрыні шафы захаваньня ў міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлесу, але калюмбійскі дзялок Яё (Джэйкаб Варгас), які прылятае за грашыма, не адчувае сябе ў бясьпецы, таму скрыню не адчыняе. Яё наведвае дом Бо і пагражае распавесьці амэрыканскіх уладам, хто Бо такі і чым займаецца, калі той не аддасьць грошы. У адказ на пагрозы Бо забівае калюмбійца. Бо прапануе грошы Гары ў якасьці інвэстыцыяў у ягоны новы сцэнар і кажа яму адправіць Чылі, каб той забраў грошы і быў заарыштаваны. Чылі адчувае, што ў аэрапорце яго чакае пастка, і таму адчыняе суседнюю скрыню, каб выявіць, што шафу наглядаюць фэдэральныя агенты. Чылі прызначае сустрэчу кіназорцы Мартыну Ўіру (Дэні Дэвіта), які да таго ж ёсьць былым мужам Карэн. Актор цікавіцца Чылі і пагаджаецца на ўдзел у новым фільме Зыма.

Чылі знаходзіць грошы, забіраючы іх у ўладальніка хімічнае чысткі. У гэты час да Бо наведваецца бос калюмбійскай мафіі, які шукае свайго пляменьніка і грошы, які Бо яму павінен. Бо разгублены і выкрадае грошы ў Чылі, але ягоны памагаты па мянушцы Мядзьведзь (Джэймз Гандалфіні) здраджвае яму і забівае. У гэты час у горадзе зьяўляецца Барбоні, якога запрасіў Зым у надзеі запазычыць у яго грошы, але той зьбівае прадусара. Чылі вырашае, што Мартын Ўір занадта кароткі дзеля таго, каб гуляць яго і думае пра тое, як скончыць свой сцэнар.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Rotten Tomatoes фільм трымае рэйтынг ухваленьня 88% на аснове 56 аглядаў, зь сярэднім рэйтынгам 7,74/10. На думку крытыкаў, фільм мае ідэальны склад актораў, а таксама хітрыя сюжэтныя павароты як у звычайным галівудзкім гангстэркім фільме, што дапасуецца з гострай сатырай і забаўляльнай камэдыйным трылерам[13]. На Metacritic фільм мае сярэдняўзважаных 82 балаў з 100 магчымых, грунтуючыся на 22 крытычных водгука. Аўдыторыя апытаная CinemaScore дала фільму адзнаку B+ паводле шкале ад A+ да F. Зьявіўшыся на кінаэкранах «Знайсьці карантыша» тры тыдні трываў на першым месцы пакуль адтуль яго не пацягнуў «Эйс Вэнтура: Калі кліча прырода».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]