Абмеркаваньне:Знайсьці карантыша (фільм)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На жаль не існуе перакладу фільма на беларускую мову, таму бракуе і нейкай уцямнай назвы па-беларуску. Па-першае тут болей пасуе слова карузьлік як азначэньне невысокога чалавека. Па-другое, зыходзячы зь дзеі фільму, галоўныя героі не шукалі карузьліка, а спрабавалі яго прыцягнуць да праекту свайго фільму. Прапаную перанесьці артыкул у «Прыдбаць карузьліка», «Прыцягнуць карузьліка», «Уцягнуць карузьліка» ці можа «Умовіцца з карузьлікам». Калі ёсьць прапановы — запрашаю выказацца. Dymitr 11:39, 11 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]