Перайсьці да зьместу

Зваротная мэтафарызацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зваро́тная мэтафарыза́цыя — вяртаньне словам ці словазлучэньням іх першаснага, вобразнага значэньня. Як падкрэсьліваў А. Патабня, «усе значэньні ў мове па паходжаньні вобразныя, кожнае можа з цягам часу стаць нявобразным». Так, мы гаворым баравік, коцікі (на вярбе), чарніла і г. д. і нават не адчуваем пераноснасьці значэньняў гэтых словаў, таго, што кожнае зь іх — своеасаблівы троп. Усе словы нашага лексыкону набылі ўласьцівасьці знака, які называе пэўнае паняцьце. Гэта надзвычай важная рыса мовы як сродку камунікацыі. Зваротная мэтафарызацыя, вяртаючы слову яго першаснае значэньне, нагадвае пра наяўнасьць у ім пераноснага значэньня, што зь цягам часу выветрылася, забылася.