Мужчынская зборная Даніі па гандболе
Данія | |||
Зьвесткі | |||
---|---|---|---|
Фэдэрацыя | Дацкая гандбольная фэдэрацыя | ||
Трэнэр | Мікалай Якабсэн | ||
Асыстэнты |
| ||
Капітан | Нікляс Ляндын Якабсэн | ||
Найбольш гульняў | Лярс Крыстыянсэн (338) | ||
Найбольш галоў | Лярс Крыстыянсэн (1503) | ||
Рэйтынг ІГФ | №3 | ||
Колеры | |||
| |||
Вынікі | |||
Алімпійскія гульні | |||
Удзелаў | 7 (упершыню ў 1972) | ||
Найлепшы вынік | 1-е месца (2016) | ||
Чэмпіянат сьвету | |||
Удзелаў | 23 (упершыню ў 1938) | ||
Найлепшы вынік | 1-е месца (2019, 2021) | ||
Чэмпіянат Эўропы | |||
Удзелаў | 12 (упершыню ў 1994) | ||
Найлепшы вынік | 1-е месца (2008, 2012) | ||
Апошняе абнаўленьне: 2 лютага 2021. |
Спартовыя ўзнагароды | ||
Алімпійскія гульні | ||
Золата | Рыё-дэ-Жанэйра-2016 | Зборная |
Чэмпіянаты сьвету | ||
Золата | Эгіпет-2021 | Зборная |
Золата | Данія/Нямеччына-2019 | Зборная |
Срэбра | Швэцыя-1967 | Зборная |
Срэбра | Швэцыя-2011 | Зборная |
Срэбра | Гішпанія-2013 | Зборная |
Бронза | Нямеччына-2007 | Зборная |
Чэмпіянаты Эўропы | ||
Золата | Нарвэгія-2008 | Зборная |
Золата | Сэрбія-2012 | Зборная |
Срэбра | Данія-2014 | Зборная |
Бронза | Швэцыя-2002 | Зборная |
Бронза | Славенія-2004 | Зборная |
Бронза | Швайцарыя-2006 | Зборная |
Збо́рная Да́ніі па гандбо́ле (па-дацку: Danmarks håndboldlandshold) — мужчынская нацыянальная зборная Даніі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па гандболе. Склад каманды вызначае Дацкая гандбольная фэдэрацыя. Гандбольная зборная Даніі — алімпійскі чэмпіён 2016 году, двухразовы чэмпіён сьвету (2019, 2021) і Эўропы (2008, 2012). Адзіная зборная, якая на чэмпіянатах сьвету правяла 19 матчаў запар без паразаў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гандбол — другі паводле папулярнасьці від спорту ў Даніі пасьля футболу. У 2003 годзе Дацкая гандбольная фэдэрацыя мела болей за 146 000 чальцоў.
Чэмпіянат сьвету 2007 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2007 годзе Данія брала ўдзел у чэмпіянаце сьвету ў Нямеччыне, дзе яны трапілі ў групу E разам з Анголай, Вугоршчынай і Нарвэгіяй. Атрымаўшы перамогі ў матчах з Анголай і Нарвэгіяй, Данія выйшла ў асноўны раўнд, дзе трапіла ў групу з Харватыяй, Чэхіяй, Расеяй, Вугоршчынай і дзейным чэмпіёнам — Гішпаніяй.
Пачаўшы з паразы ад Харватыі, Данія перамагла ва ўсіх астатніх матчах. У чвэрцьфінале датчане перамаглі Ісьляндыю зь мінімальнай розьніцай 42:41, аднак у паўфінале саступілі Польшчы 36:33. У матчы за 3-е месца каманда перамагла Францыю 34:27 і заваявала бронзу.
Лінейны датчанаў Мікаэль Вэстэргор Кнудсэн увайшоў у склад зборнай усіх зорак чэмпіянату.
Чэмпіянат Эўропы 2008 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тры разы запар заняўшы трэція месцы чэмпіянатаў Эўропы, зборная Даніі нарэшце ў 2008 року ў Нарвэгіі заваявала золата. Толькі аднойчы каманда саступіла зборнай гаспадароў у зацятым дэрбі. У фінале Данія перамагла Харватыю 24:20. Брамнік Каспэр Віт і скрайні Лярс Крыстыянсэн былі ўключаныя ў зборную ўсіх зорак, а Лярс Крыстыянсэн яшчэ стаў і найлепшым бамбардзірам турніру.
Чэмпіянат Эўропы 2010 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейныя чэмпіёны былі фаварытамі і на гэтым чэмпіянаце. Аднак Данія ня выйшла ў асноўны раўнд, саступіўшы Ісьляндыі і Харватыі і задаволіўшыся перамогай над Гішпаніяй 34:27 у матчы за 5-е месца.
Чэмпіянат сьвету 2011 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 року ў Нямеччыне, атрымаўшы 9 перамог запар, Данія ўпершыню за 44 гады выйшла ў фінал чэмпіянату сьвету. У апошнім матчы датчане саступілі Францыі 35:37 у овэртайме. Такім чынам, на той час Францыя валодала ўсімі трыма тытуламі: чэмпіёнаў Эўропы, Алімпійскіх гульняў і сьвету.
Чэмпіянат Эўропы 2012 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На чэмпіянаце Эўропы зборная Даніі зноў была адной з фаварытак як віцэ-чэмпіён сьвету. Аднак у групе яна саступіла Сэрбіі і Польшчы, прайшоўшы ў асноўны раўнд без заробленых пунктаў і павінна была ня толькі перамагаць ва ўсіх матчах, але й спадзявацца на спрыяльныя вынікі іншых зборных. У апошнім туры толькі перамога Польшчы над Нямеччынай магла ўратаваць Данію, і Польшча атрымала цяжкую перамогу 33:32. Даніі заставалася проста перамагчы Швэцыю, і з гэтай перамогай (31:24) Данія стала першай зборнай у гісторыі чэмпіянатаў Эўропы, якая здолела выйсьці ў паўфінал, маючы 0 пунктаў пасьля групавога раўнду.
У паўфінале зборная Даніі зноў сустрэлася з гішпанцамі, як гэта здарылася на мінулагоднім чэмпіянаце сьвету-2011. Данія зноўку была мацнейшаю (25:24), а ў фінале ў малавыніковым матчы перамагла Сэрбію 21:19. Гэта зрабіла Данію першай гандбольнай зборнай, якая стала чэмпіёнам Эўропы пасьля таго, як выйшла ў асноўны раўнд з 0 пунктаў.
Чэмпіянат сьвету 2013 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейны чэмпіён Эўропы трапіў у групу B з Расеяй, Ісьляндыяй, Македоніяй, Катарам і Чылі. Датчане перамаглі ва ўсіх матчах, у 1/8 без праблемаў адолеўшы Туніс 30:23. Першая палова чвэрцьфінальнага матчу супраць Вугоршчыны скончылася з камфортным лікам 18:11, аднак у другой палове завязалася напружаная барацьба; тым ня меней Данія здолела атрымаць перамогу 28:26. Другі раз запар зборная Даніі выйшла ў паўфінал спаборніцтва, дзе сустрэлася з Харватыяй, якая выбіла з розыгрышу дзейных чэмпіёнаў, французаў. Нягледзячы на гэта, Данія правяла найлепшы свой матч на чэмпіянаце, перамогшы 30:24 і другі раз запар дасягнуўшы фіналу.
У фінале іх чакала зборная гаспадароў — Гішпанія. Гэты матч стаў кашмарам зборнай Даніі, якая саступіла з розьніцай у 16 галоў, двойчы запар аступіўшыся ў фіналах чэмпіянатаў сьвету.
Чэмпіянат Эўропы 2014 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зборная Даніі на хатнім чэмпіянаце лічылася фаварыткай як дзейныя чэмпіёны Эўропы і віцэ-чэмпіёны Эўропы. Яны перамаглі ва ўсіх без выключэньня матчах папярэдняга і асноўнага колаў, без паразаў дайшоўшы да фіналу, дзе саступілі зборнай Францыі — другі раз запар пасьля паразы ў фінале чэмпіянату сьвету-2013.
Чэмпіянат сьвету 2019 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Данія разам зь Нямеччынай зьяўлялася гаспадыняй турніру і без паразаў згуляла ў групе C з Нарвэгіяй, Тунісам, Чылі, Аўстрыяй і Саудаўскай Арабіяй. Пасьля перамогі ў плэй-оф над зборнай Вугоршчыны датчане выйшлі ў паўфінал, дзе адолелі сяміразовых чэмпіёнаў — зборную Францыі — а ў фінале ўпершыню заваявалі залатыя мэдалі ў матчы з Нарвэгіяй.
Чэмпіянат сьвету 2021 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У статусе дзейнага чэмпіёна Данія перамагла ва ўсіх без выключэньня матчах і заваявалі другі тытул запар, паўтарыўшы дасягненьні Швэцыі, Румыніі і Францыі. Акрамя таго, зборная Даніі абышла Францыю паводле колькасьці матчаў чэмпіянатаў сьвету без паразаў, дасягнуўшы паказьніку ў 19 матчаў (у Францыі — 18).
Храналёгія выступаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Алімпійскія гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чэмпіянат сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чэмпіянат Эўропы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|