Заходня-Сэрбская Фэдэрацыя
Заходня-Сэрбская Фэдэрацыя сэрб. Западно Српска Федерација | |||||
| |||||
| |||||
Тэрыторыі, на якія прэтэндавала ЗСФ (вылучаныя чырвоным) | |||||
Афіцыйная мова | сэрбская, сэрбскахарвацкая | ||||
Сталіца | ня вызначаная | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка | ||||
Гісторыя • Абвяшчэньне незалежнасьці РСК • Абвяшчэньне незалежнасьці Рэспублікі Сэрбскае • Заплянаванае аб’ядноўчае пасяджэньне парлямэнтаў • Скасаваньне аб’яднаньня • Ліквідацыя РСК • Аднаўленьне тэрытарыяльнае цэласнасьці БіГ |
26 лютага 1991 28 лютага 1992 травень-чэрвень 1995 чэрвень 1995 7 жніўня 1995 14 сьнежня 1995 | ||||
Валюта | дынар |
Захо́дня-Сэ́рбская Фэдэра́цыя, Захо́дняя Сэ́рбія (па-сэрбску: Западно Српска Федерација, Западна Србија) — праект аб’яднаньня ў адзіную незалежную рэспубліку двух населеных пераважна сэрбамі самаабвешчаных дзяржаваў на тэрыторыях рэспублікаў былое Югаславіі: Рэспублікі Сэрбскай (РС) у Босьніі й Герцаґавіне (з студзеня 1992) ды Рэспублікі Сэрбскай Краіны (РСК) у Харватыі (зь сьнежня 1991).
Праз палітычныя рознагалосьсі ды моцны ціск кіраўніцтва Сэрбіі не было рэалізаванае абвешчанае ў чэрвені 1991 аб’яднаньне ў Дэмакратычную Рэспубліку Краіну Сэрбскае Аўтаномнае Вобласьці Басьнійскае Краіны (з красавіка 1991, у цэнтральна-заходняй (Пасаўскай) Босьніі) й Сэрбскае Аўтаномнае Вобласьці Краіны (зь лютага 1991, у Харвацкай Краіне), непаглядаючы на тое, што 25 чэрвеня 1991 урады Краінаў падпісалі «Дамову пра супрацоўніцтва ды інтэґрацыю», улучаючы стварэньне агульнага парлямэнту, а 28 чэрвеня 1991 парлямэнтамі (скупшчынамі) Краін на сумесным пасяджэньні ў Босанска-Ґрахаве абвешчаная «Аб’яднальная Дэклярацыя».
Аднак спробы аб’яднаць сэрбскія землі працягваліся рабіцца. Як крок на шляху да Вялікае Сэрбіі меркавалася ідэя арґанізацыі Заходня-Сэрбскае Фэдэрацыі, што было падтрымана Сэрбскаю радыкальнаю партыяю й іншымі палітычнымі сіламі Сэрбіі.
У 1994 быў створаны Аб’яднаны штаб войскаў РС ды РСК. 20 траўня 1991 парлямэнт РСК прыняў рашэньне пра аб’яднаньне з РС. На канец траўня — пачатак чэрвеня 1995 было заплянаванае сумеснае пасяджэньне парлямэнтаў РС ды РСК для абвяшчэньня Заходня-Сэрбскае Фэдэрацыі. Аднак праз міжнародны ціск кіраўніцтва Сэрбіі прымусіла РС ды РСК скасаваць аб’яднаньне.
РСК была зьліквідаваная ў жніўні 1995 падчас хады харвацкае вайсковае апэрацыі. РС у сьнежні 1995, паводле міжнародных пагадненьнях, увайшла ў фэдэрацыйны Зьвяз Босьніі й Герцаґавіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Базић, Јован Српско питање: Политичке концепције решавања српског националног питања. — Београд: Службени лист Србије и Црне Горе, Институт за политичке студије, 2003.
- Личина, Ратко Република Српска Крајина: Државна документа: Хронологија догађаја са документацијом. — Београд: Мирослав, Покрет за слободне српске земље, 2016. — Т. Књ. 9 (1995).
- Радишић, Драган Хронологија догађаја на простору претходне Југославије 1990-1995. — Бања Лука: Глас српски, Центар за геостратешка истраживања, 2002.