Перайсьці да зьместу

Заходня-Сэрбская Фэдэрацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заходня-Сэрбская Фэдэрацыя
сэрб. Западно Српска Федерација

 

1991-1992—1995
 

Сьцяг Заходня-Сэрбскай Фэдэрацыі Герб Заходня-Сэрбскай Фэдэрацыі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Заходня-Сэрбскай Фэдэрацыі

Тэрыторыі, на якія прэтэндавала ЗСФ (вылучаныя чырвоным)

Афіцыйная мова сэрбская, сэрбскахарвацкая
Сталіца ня вызначаная
Форма кіраваньня Рэспубліка
Гісторыя
  Абвяшчэньне незалежнасьці РСК
  Абвяшчэньне незалежнасьці Рэспублікі Сэрбскае
  Заплянаванае аб’ядноўчае пасяджэньне парлямэнтаў
  Скасаваньне аб’яднаньня
  Ліквідацыя РСК
  Аднаўленьне тэрытарыяльнае цэласнасьці БіГ

26 лютага 1991
28 лютага 1992
травень-чэрвень 1995
чэрвень 1995
7 жніўня 1995
14 сьнежня 1995
Валюта дынар

Захо́дня-Сэ́рбская Фэдэра́цыя, Захо́дняя Сэ́рбія (па-сэрбску: Западно Српска Федерација, Западна Србија) — праект аб’яднаньня ў адзіную незалежную рэспубліку двух населеных пераважна сэрбамі самаабвешчаных дзяржаваў на тэрыторыях рэспублікаў былое Югаславіі: Рэспублікі Сэрбскай (РС) у Босьніі й Герцаґавіне (з студзеня 1992) ды Рэспублікі Сэрбскай Краіны (РСК) у Харватыі (зь сьнежня 1991).

Праз палітычныя рознагалосьсі ды моцны ціск кіраўніцтва Сэрбіі не было рэалізаванае абвешчанае ў чэрвені 1991 аб’яднаньне ў Дэмакратычную Рэспубліку Краіну Сэрбскае Аўтаномнае Вобласьці Басьнійскае Краіны (з красавіка 1991, у цэнтральна-заходняй (Пасаўскай) Босьніі) й Сэрбскае Аўтаномнае Вобласьці Краіны (зь лютага 1991, у Харвацкай Краіне), непаглядаючы на тое, што 25 чэрвеня 1991 урады Краінаў падпісалі «Дамову пра супрацоўніцтва ды інтэґрацыю», улучаючы стварэньне агульнага парлямэнту, а 28 чэрвеня 1991 парлямэнтамі (скупшчынамі) Краін на сумесным пасяджэньні ў Босанска-Ґрахаве абвешчаная «Аб’яднальная Дэклярацыя».

Аднак спробы аб’яднаць сэрбскія землі працягваліся рабіцца. Як крок на шляху да Вялікае Сэрбіі меркавалася ідэя арґанізацыі Заходня-Сэрбскае Фэдэрацыі, што было падтрымана Сэрбскаю радыкальнаю партыяю й іншымі палітычнымі сіламі Сэрбіі.

У 1994 быў створаны Аб’яднаны штаб войскаў РС ды РСК. 20 траўня 1991 парлямэнт РСК прыняў рашэньне пра аб’яднаньне з РС. На канец траўня — пачатак чэрвеня 1995 было заплянаванае сумеснае пасяджэньне парлямэнтаў РС ды РСК для абвяшчэньня Заходня-Сэрбскае Фэдэрацыі. Аднак праз міжнародны ціск кіраўніцтва Сэрбіі прымусіла РС ды РСК скасаваць аб’яднаньне.

РСК была зьліквідаваная ў жніўні 1995 падчас хады харвацкае вайсковае апэрацыі. РС у сьнежні 1995, паводле міжнародных пагадненьнях, увайшла ў фэдэрацыйны Зьвяз Босьніі й Герцаґавіны.

Плян Вялікае Сэрбіі Вука Драшкавіча