Затока
Затока (таксама заліў) — частка акіяну, мора або возера, якая глыбока ўдаецца ў сухазем’е, але мае вольны водаабмен з асноўнай часткай вадаёму. Сярод заліваў адрозьніваюцца бухта, губа, эстуарый, ф’ёрд, ліман, лягуна і іншыя.
Гідралягічныя і гідрахімічныя ўмовы затокаў тоесныя з умовамі вадаёму, часткай якога ён зьяўляецца. У асобных выпадках мясцовыя асаблівасьці клімату і мацерыковы сьцёк могуць надаваць гідралягічным характарыстыкам паверхевага пласту затокаў некаторыя спэцыфічныя рысы. Да найболей буйных затокаў Сусьветнага акіяну ставяцца затокі, як то Аляскінская, Бэнгальская, Біскайская, Вялікая Аўстралійская, Гвінэйская. У шэрагу выпадкаў назва «затока» замацавалася за акваторыямі, якія па свайму гідралягічнаму рэжыму зьяўляюцца морамі (напрыклад, Мэксыканская, Гудзонава, Пэрсыдзкая, Каліфарнійская).
Зямля, якая атачае затоку, часта зьніжае сілу ветру і блякуе хвалі, аднак затокі могуць мець самыя розныя характарыстыкі берагавой лініі. У некаторых выпадках у бухтах маюцца пляжы. Затокі выконвалі значную ролю ў гісторыі расьсяленьня людзей, бо яны ёсьць бясьпечнымі месцамі для рыбалоўства. Пазьней яны мелі важнае значэньне ў разьвіцьці марскога гандлю, паколькі бясьпечная якарная стаянка, якую яны забясьпечваюць, спрыяла выбару іх у якасьці портаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Carreck, Rosalind, ed. (1982). «The Family Encyclopedia of Natural History». The Hamlyn Publishing Group. — С. 202. — ISBN 978-0-11-202257-2.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |