Вялікая Аўстралійская затока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вялікая Аўстралійская затока.

Вялікая Аўстралійская затока — буйная адкрытая затока, якая адносіцца да водаў Індыйскага акіяна. Разьмешчаны ў цэнтральнай і заходняй частцы паўднёвага ўзьбярэжжа Аўстраліі. Вялікая Аўстралійская затока працягнулася на ўсход ад Заходняга мыса ў Заходняй Аўстраліі да Паўднёва-заходняга мыса на Тасманіі. Працягласьць узьбярэжжа затокі складае каля 1160 км. Плошча — каля 1335 тыс. км². Глыбіня — да 5670 м. Галоўны порт — Адэлаіда. Большая частка затокі разьмешчаная на поўдні тэрыторыі, прылеглай да мяжы штатаў Заходняя Аўстралія і Паўднёвая Аўстралія.

Для берагавой лініі Вялікай Аўстралійскай затокі характэрныя берагавыя скалы (да 60 м у вышыню), пясковыя пляжы і скалістыя тэрасы. У бухту Ўілсан ўпадае Дэнмарк.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вялікая Аўстралійская затокасховішча мультымэдыйных матэрыялаў