Абмеркаваньне:Забудова
Выгляд
Дэвэлапэрская замест дэвэлопэрская
[рэдагаваць крыніцу]Мае быць "дэвэлапэрская" замест "дэвэлопэрская", бо як у ангельскай, так і ў слявянскіх мовах вымаўляецца "дэвэлапмэнт" і "дэвэлапэр", а не "дэвэлОпэр". У прыватнасьці: [1], [2] --The-verver (гутаркі) 13:44, 26 красавіка 2012 (FET)
- Пакапаўся шчэ. Больш за тое, мае ўвогуле быць "дэвэляпэр" і "дэвэляпмэнт", бо этымалёгія слова вядзе да францускае мовы. Глядзіце тут: [3] А пры запазычаньнях зь яе "эль" памякшаецца. Так што дакладная назва старонкі - "Дэвэляпэрская дзейнасьць". --The-verver (гутаркі) 13:51, 26 красавіка 2012 (FET)
- Але слова было пазычана з ангельскай мовы, таму лягічна, што мусіць быць дэвэлапмэнт, дэвэлапэр, дэвэлапэрская. Ці я памыляюся? — Wizardist г +у 17:49, 26 красавіка 2012 (FET)
- Трэба заўважыць, што ў ангельскай мове францускае слова "développeur" выкарыстоўваецца й вымаўляецца практычна бязь зьменаў арыгiнала, параўнайце пары: developer -- développeur, development -- développement. Так што нягледзячы на тое, што яно прыйшло да нас праз ангельскую, няма нiякiх падставаў у дадзеным выпадку лiчыць гэтае слова англiцызмам. Шмат заходнеэўрапейскiх словаў да нас прыйшло ўвогуле з расейскай мовы, аднак мы не перадаем жа расейскае вымаўленьне, а намагаемся наблiзiцца да мовы арыгiналу. =) У БКП-2005 няма дакладна прапiсанага правiла на гэты конт, але ёсьць зноскi, у якiх вядзецца пра сучасныя неанглiцызмы, запазычаныя праз ангельскую [4] i пра запазычаньнi непасрэдна з францускай [5]. (Гл. зноскi пасьля параграфа 89.) Цытуем, напрыклад: "кампутар (анг. computer ад лац. computare), дыстрыбутар (анг. distributor = лац. distributor)". То бок, нягледзячы на тое, што яны прыйшлi зусiм нядаўна праз ангельскую, правiла патрабуе вымаўленьня як у зыходнай мове - лацiнскай. --The-verver (гутаркі) 21:30, 26 красавіка 2012 (FET)
- Ну вось, калі ласка, у францускай (Францыя) і ў ангельскай (ЗША). Слова відавочна прыйшло з ангельскай сюды, бо ў ангельскамоўным сьвеце ўжывалася ў значэньні, растлумачаным у артыкуле. Плюс практыка ўжываньня, такая-сякая. — Wizardist г +у 21:55, 26 красавіка 2012 (FET)
- Давайце ўжо пераймяноўваць прынамсі ў "Дэвэлапэрскую", а то другі тыдзень абмеркаваньня мінае, а назоў усё такі-ж памылковы. =) --The-verver (гутаркі) 03:10, 10 траўня 2012 (FET)