Мікалай Пачкаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай (Мікола) Пачкаеў
Mikalaj Packajeu.jpg
Заступнік старшыні Рады БНР
2016 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Івонка Сурвілла
Сакратар інфармацыі Рады БНР
Наступнік: Алесь Чайчыц
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1973
Менск
Партыя: Партыя БНФ (да 2005 г.)
Адукацыя: БДУ (1996), Цэнтральнаэўрапейскі ўнівэрсытэт (1997), Кембрыдзкі ўнівэрсытэт (1998)
Узнагароды: Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Мікалай Пачкаеў (нарадзіўся ў 1973 году, Менск) — беларускі грамадзкі дзяяч, дзяяч беларускай дыяспары, старшыня Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі, заступнік Старшыні Рады БНР.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў сярэднюю школу №4 у Менску (1990), у 1990 годзе паступіў на беларускамоўную плынь гістарычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту, з 1992 на аддзяленьні (пазьней факультэце) міжнародных дачыненьняў, у 1994—1995 у коледжы Ўітан (Wheaton College, ЗША), выпускнік БДУ 1996 г. У 1996—1997 на магістарскай праграме ў Цэнтральнаэўрапейскім унівэрсытэце (Будапэшт, Вугоршчына), у 1997—1998 на магістарскай праграме ва ўнівэрсытэце Кембрыджу (Вялікабрытанія), далей тамсама на доктарскай праграме.[1]

Удзельнік акцыяў Беларускага Народнага Фронту з 1989 году, назіральнік ад Партыі БНФ падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году, у 1997 сябра Маладзёвай Фракцыі БНФ, заснавальнага камітэту і ўдзельнік устаноўчага сойму Маладога Фронту, абраны сябрам Сойму БНФ і Партыі БНФ, сябра Міжнароднай Камісіі, сябра дэлегацыі БНФ на кансультацыях дзеля перамоваў з уладамі за пасярэдніцтвам АБСЭ ў 1999—2000 г., у 1996-1997 г. прадстаўнік Партыі БНФ у Вугоршчыне, у 1997—2006 г. прадстаўнік Партыі БНФ у Вялікабрытаніі.[1]

Стала ў Вялікабрытаніі з 2000 году, працуе тэхнічным перакладчыкам, аналітыкам міжнароднай палітычнай рызыкі і інвэстыцыйнага клімату. Аўтар артыкулаў у «Нашай Ніве», «Спадчыне», «Архэ», «Нашым Слове», «Навінах БНФ», «Вялікае княства Літоўскае: энцыкляпэдыя», «Belarusian Review» і іншых, шматлікіх рэпартажаў зь Вялікабрытаніі для беларускай службы «Радыё Свабода» (2001—2006).

Сакратар Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі ў 2003—2004 гг., абраны намесьнікам старшыні ЗБВБ у 2004 г., пераабраны ў 2005—2010 гг. З 2013 году — старшыня.[2]

Сябра Рады БНР (з 2005 г.), Заступнік старшыні Рады БНР (з 2016 г.)[3]

Узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР.[4]

З нагоды інтэрвію ў кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя» (2020), якая ў 2021 г. без тлумачэньняў была абвешчаная рэжымам А. Лукашэнкі «экстрэмісцкай», названы ў паклёпніцкім артыкуле прапагандыста А. Мукавозчыка сярод некалькіх дзясяткаў галоўных грамадзкіх, культурніцкіх, навуковых дзеячоў Беларусі і замежжа, якія выступаюць за дэмакратычную нацыянальную дзяржаву ў Беларусі[5].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гардзіенка Натальля. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010.
  • Мікола Пачкаеў, «Навіны БНФ», №8 (87) 9 верасьня 2005, стар. 12.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гардзіенка Натальля. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010., стар. 554.
  2. ^ Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі ўзначаліў Мікола Пачкаеў
  3. ^ У НЬЮ-ЁРКУ ПРАЙШЛА СЭСІЯ РАДЫ БНР - Афіцыйны сайт Рады БНР, 21.3.2016
  4. ^ УРУЧЭНЬНІ МЭДАЛЁЎ ДА СТАГОДЗЬДЗЯ БНР У ВІЛЬНІ 22-23 ЛІСТАПАДА 2019 Г. - Афіцыйны сайт Рады БНР, 27.11.2019
  5. ^ Андрэй Мукавозчык. Удивительно, но невероятные сами выставили на обозрение список самых непримиримых. [Дзіўна, але неверагодныя самі выставілі на публіку сьпіс самых непрымірымых] - СБ. Беларусь сегодня, 6 красавіка 2021 г.