Перайсьці да зьместу

Ж’яр над Гронам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ж’яр-над-Гронам»)
Ж’яр над Гронам
славац. Žiar nad Hronom
Пляц Маціцы славацкай
Пляц Маціцы славацкай
Герб Ж’яру над Гронам Сьцяг Ж’яру над Гронам
Першыя згадкі: 1075
Былая назва: Сьвяты Крыж [над Гронам]
Краіна: Славаччына
Край: Банскабыстрыцкі
Раён: Ж’яр над Гронам
Рэгіён: Цекаў
Староста: Іван Чэрнай[1]
Плошча: 39,06 км²
Вышыня: 226 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 19 862 чал.[2]
шчыльнасьць: 508,5 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421-45
Паштовы індэкс: 965 01
NUTS: 516589
Нумарны знак: ZH
Геаграфічныя каардынаты: 48°35′31″ пн. ш. 18°51′12″ у. д. / 48.59194° пн. ш. 18.85333° у. д. / 48.59194; 18.85333Каардынаты: 48°35′31″ пн. ш. 18°51′12″ у. д. / 48.59194° пн. ш. 18.85333° у. д. / 48.59194; 18.85333
Ж’яр над Гронам на мапе Славаччыны
Ж’яр над Гронам
Ж’яр над Гронам
Ж’яр над Гронам
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.ziar.sk

Ж’яр над Гро́нам (па-славацку: Žiar nad Hronom), да 1920 року Сьвяты́ Крыж, да 1955 Сьвяты Крыж над Гронам (славац. Svätý Kríž nad Hronom; па-нямецку: Heiligenkreuz an der Gran; па-вугорску: Garamszentkereszt, да 1888 Barsszentkereszt) — места ў Славаччыне, цэнтар аднайменнага раёну ў Банскабыстрыцкім краі. Знаходзіцца на правым беразе ракі Грон.

Места разьмяшчаецца ў Ж’ярскай катлавіне у Банскабыстрыцкім краі. Катлавіна акружаная пагор’ямі Втачнік, Крэмніцкія горы і Шцьяўніцкія горы.

Сярэднегадавая тэмпэратура прыкладна 8 °C, прычым у рэгіёне частыя атмасфэрныя ападкі. У зімовы пэрыяд тэмпэратура даволі нізкая, улетку дасягае ўзроўню 25 °C — 35 °C.

Праз Ж’яр над Гронам працякае рака Грон, другая па даўжыні ў Славаччыне. Таксама побач зь местм працякае Луцільскі паток, які ўцякае ў Грон.

Старая абсэрваторыя

Першыя згадкі пра паселішча на гэтым месцы датаваныя 1075 рокам. Часткова яно адносілася да ўладаньняў замку Шашаў, часткова — да Гронскага Бэнядзіка. Паселішча атрымала сельскагаспадарчыя прывілеі. Пазьней пад уладаньне Шашаўскага замку перайшла ўся вёска Сьвяты Крыж.

У Сярэднявеччы вёска стала мястэчкам і зрабілася адміністрацыйным і культурным цэнтрам рэгіёну. Гэта было зьвязана з разьвіцьцём гандлю, а пазьней з паўстаньнем цэхаў: кравецкіх, сапожніцкіх, пазьней кавальскіх. У 1690 року места атрымала права правядзеньня кірмашоў. Дамінантаю места стаў маёнтак, які ў пазьнейшыя гады стаў летняй сядзібай арцыбіскупства.

XVII стагодзьдзе сталася цяжкім часам для месьцічаў. На іх абрынуўся мор, які распаўсюдзіўся па ўсёй Эўропе зь Італіі, а таксама войны: Шашаў быў сядзібай паўстанцаў. Пасьля шматгадовых хваляваньняў места патрабавала поўнага абнаўленьня гаспадаркі.

Маёнтак у Сьвятым Крыжы стаў сядзібай банскабістрыцкага біскупа, і ў гэты пэрыяд зазнаў рэканструкцыю. У XIX стагодзьдзі ў ім мешкаў Штэфан Мойзэс.

У 1927 року мястэчка атрымала назву Сьвяты Крыж над Гронам. Пасьля Другой сусьветнай вайны тут паўстаў алюмінавы завод, што стварыла шмат новых працоўных месцаў і забясьпечыла далейшае разьвіцьцё. Сьвяты Крыж над Гронам атрымаў статус места і ў 1955 атрымаў цяперашнюю назву. У 1969 і 1991 у ейны склад увайшлі вёскі Шашаўске Падградзьдзе, Ладамэрска Веска, Луціла і Горныя Опатаўцы. Ад 1991 року Ладамерска Веска і Луціла ізноў сталі самастойнымі вёскамі.

Славакі — 94,24%, цыганы — 1,97%, чэхі — 0,95%, вугорцы — 0,69%[3]. 62,07% усяго насельніцтва — рыма-каталікі, за імі 25,54% безь веравызнаньня, астатнія — эвангелікі[3].

Найбольшае прадпрыемства — мэталюргічны завод кампаніі Slovalco, раней вядомы як фабрыкі Славацкага нацыянальнага паўстаньня, збудаваныя ў 1950-х.

Дзейнічае археалягічная экспазыцыя і галерэя славацкай АН.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Шашаўскі замак
  • Руіны Шашаўскага замку
  • Ж’ярскі рэнэсансны маёнтак 1631 року, перабудаваны ў клясычным стылі ў 1782—1794, дабудаваны ў 1850—1869
  • Ж’ярская фара
  • Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1813) з крыптай, дзе пахаваныя Штэфан Мойзэс і Міхал Храстэк
  • Гатычны касьцёл у Горных Опатаўцаў, перабудаваны ў канцы XVII — на пачатку XVIII стагодзьдзяў
  • Жыдоўскія могілкі на Шыбенічнай гары

Чыгуначная станцыя на лініі Браціслава — Кошыцы.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад 2006 року Ж’яр над Гронам актыўна разьвівае супрацоўніцтва з чэскім местам Сьвітаві.

  1. ^ Zoznam zvolených starostov obcí, mestských častí a primátorov miest vo voľbách do orgánov samosprávy obcí (славацк.). Inštitút informatiky a štatistiky / Štatistický úrad Slovenskej republiky (28 лістапада 2010). Праверана 2 чэрвеня 2013 г.
  2. ^ Počet obyvateľov k 31.12.2011 (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky. Праверана 2 чэрвеня 2013 г.
  3. ^ а б Municipal Statistics (славацк.). Statisticky urad Slovenskej republiky. Праверана 2007-12-20 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]