Жэром Фляаке
| Жэром Фляаке | ||
|---|---|---|
| Вага | 86 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | Нямеччына | |
| Дата нараджэньня | 2 сакавіка 1990 (36 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Выступаў за | ||
| Нацыянальная зборная | ||
| Драфт НХЛ | 130, 2008 Таронта Мэйпл Ліфс | |
| Гульнявая кар’ера | 2007 — цяпер | |
Жэром Фляаке (па-нямецку: Jerome Flaake; нар. 2 сакавіка 1990 году, Губэн, Нямеччына) — нямецкі хакеіст, гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фляаке быў задрафтаваны пад 130 нумарам клюбам «Таронта Мэйпл Ліфс» у 2008 годзе калі яшчэ быў гульцом клюбу «Кёльнэр Гае». Тады «Таронта» выкарыстала драфт 5 раўнду «Флорыды Пантэрз» у абмен на абаронцу Ўэйда Бэлака. Аднак Жэром не пераехаў у Канаду працягваючы гуляць у Нямеччыне. 30 сакавіка 2010 году нападнік стаў гульцом клюбу «Гамбург Фрызэрз». У 2016 годзе клюб быў ліквідаваны, таму Фляаке стаўся вольным агентам[1]. Пэўны час выступаў за «Рэд Бул Мюнхэн». 15 траўня 2018 году склаў трохгадовы кантрак з клюбам «Дусэльдорф». У 2021 году як вольны агент далучыўся да «Інгальштату», але ў 2023 годзе зьмяніў клюб на «Аўгсбургер Пантэр».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 2 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Брандэнбургу
- Нарадзіліся ў Губэне
- Нямецкія хакеісты
- Хакеісты зборнай Нямеччыны
- Хакеісты клюбу «Кёльнэр Гае» Кёльн
- Хакеісты клюбу «Фіштаўн Пінгвінз» Брэмэргафэн
- Хакеісты клюбу «Гамбург Фрызэрз»
- Хакеісты клюбу «Рэд Бул» Мюнхэн
- Хакеісты клюбу «Дусэльдорф»
- Хакеісты клюбу «Інгальштат»
- Хакеісты клюбу «Аўгсбургер Пантэр» Аўгсбург
- Хакеісты клюбу «Крэфэльд Пінгвін»