Жаночая зборная Нямеччыны па валейболе
Жаночая зборная Нямеччыны па валейболе | |||
Фэдэрацыя | Нямецкі валейбольны зьвяз | ||
---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | Эўрапейская канфэдэрацыя валейболу | ||
Рэйтынг МФВ | 12 | ||
Колеры | чорны, белы, чырвоны | ||
Форма | |||
| |||
Апошняе абнаўленьне | 30 жніўня 2024 |
Жаночая зборная Нямеччыны па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Нямеччыну на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Нямецкім валейбольным зьвязам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Неўзабаве па ўзьяднаньні Нямеччыны ў 1991 году адбылося зьліцьцё валейбольных фэдэрацыяў абодвух нямецкіх дзяржаваў. Пераважную частку складу каманды сфармавалі колішнія гульчыхі зборнай НДР, якія на апошніх чатырох чэмпіянатах Эўропы нязьменна былі пераможцамі (1983, 1987) ці фіналісткамі (1985, 1989)[1].
Аб’яднаная зборная Нямеччыны ў 1991 годзе ўзяла ўдзел у чарговым чэмпіянаце Эўропы, які ладзіўся зь верасня па кастрычнік у Італіі. У сваім першым матчы на турніры 28 верасьня ў Бары нямецкая каманда выгуляла ў зборнай Румыніі зь лікам 3:1. У далейшым у сваёй групе нямецкія валейбалісткі занялі другое месца, дзякуючы чаго каманда трапіла ў паўфінал, дзе саступіла зборнай СССР зь лікам 0:3. У матчы за бронзавыя мэдалі зборная Нямеччыны была мацней за зборную Італіі. Тым ня менш, трэці радок не гарантаваў немкам удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1992 году. У 1994 годзе зборная Нямеччыны дэбютавала на чэмпіянаце сьвету, які ладзіўся ў Бразыліі. Нямецкія спартоўкі дакрочылі да чвэрцьфіналу, дзе саступілі зборнай Кубы, бясспрэчнаму лідэру сусьветнага жаночага валейболу 1990-х гадоў. У суцяшальных матчах немкі выгулялі зборныя Кітаю і ЗША і занялі выніковае 5-е месца. У студзені 2016 году на хатнім адборачным турніры да летніх Алімпійскіх гульнях 1996 году зборная забясьпечыла сабе месца ў турніры, але там згуляла няўдала.
Пасьля абнаўленьня складу і сыходу былых усходненямецкіх валейбалістак вынікі зборнай пагоршыліся, але новы галоўны трэнэр каманды карэец Лі Хі-Ван здолеў вярнуць каманду да ліку лідэраў. У 1999 годзе Нямеччына прабілася ў паўфінал чэмпіянату Эўропы, а праз год немкі фінішавалі шостымі на летніх Алімпійскіх гульнях у Сыднэі. У 2002 годзе каманда здабыла бронзавыя мэдалі на Гран-пры, а на чэмпіянаце Эўропы 2003 году зборная Нямеччыны была трэцяй. Пасьля некаторага ўздыму вынікаў каманды, які адбыўся ў 1999—2003 гадах, далей у камандзе пачаўся спад. Найлепшымі вынікамі нямецкай нацыянальнай каманды пасьля 2006 году сталі срэбраныя мэдалі чэмпіянатаў Эўропы 2011 і 2013 гадоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Der Lange weg zur Deutschen Einheit». Volleyball.de.