Перайсьці да зьместу

Жадан і Собаки

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жадан і Собаки
Гады 2000 — цяпер—
Месца ўтварэньня Харкаў
Мова украінская мова і ангельская мова
Жанр ска[d]

«Жада́н і Соба́ки» (да 2014 року — «Соба́ки в ко́смосі») — украінскі рок-гурт з Харкава, заснаваны ў 2000 року.

Заснаваныя ў 2000 року пад назваю «Собаки в космосі». Пад гэтай назвай гурт запісаў два альбомы: «Вафли» і «Группа ищет продюсера».

У 2007 року выйшла складанка «Хор монгольських міліціонерів» зь песьнямі на вершы Сяргея Жадана. Аднымі з удзельнікаў праекту былі «Собаки в космосі», і адгэтуль пачалася іхняе супрацоўніцтва з паэтам.

У 2008 яны запісалі супольны альбом «Спортивний клуб армії», на якім Сяргей Жадан чытаў уласныя вершы пад акампанэмэнт музыкаў. Яны пачалі ладзіць супольныя выступы і зладзілі гастрольны тур.

У 2012 року Сяргей Жадан і «Собаки в космосі» прадставілі другую супольную кружэлку — «Зброя пролетаріату», у якой колішнія «рамантычныя баляды і кампазыцыі з прысмакам лёгкай сатыры зьмяніліся дынамічнейшым гучаньнем ды вострасацыяльнаю лірыкаю».

У 2014 року гурт зьмяніў назву на «Жадан і Собаки».

  • Сяргей Жадан — вакал
  • Яўген Турчынаў — вакал, гітара
  • Андрэй Півавараў — бас, вакал
  • Аляксандар Меранчук — трамбон
  • Віталь Бранішэўскі — ударныя
  • Арцём Дзьмітрычэнкаў — труба
  • Сяргей Кулаенка — клявішныя
  • Аляксандар Боўдыраў — вакал, гітара
  • Іван Піражок
  • Віктар Кандратаў
  • Д. Заненка
  • «Вафли» (2002)
  • «Группа ищет Продюсера» (2008)
  • «Спортивний клуб армії» (2008)
  • «Зброя пролетаріату» (2012)
  • «Бийся за неї» (2014)
  • «Пси» (2016)
  • «LASTы» (2019)
  • «Мадонна» (2019)
  • «Радіопромінь» (2023)
  • «Злий» (2024)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]