Дэн Гэм’юз
Дэн Гэм’юз | ||
---|---|---|
Рост | 185 см | |
Вага | 95 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 13 сьнежня 1982 (41 год) | |
Месца нараджэньня | ||
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Канада | |
Драфт НХЛ | 12, 2001 Нэшвіл Прэдатарз | |
Гульнявая кар’ера | 2010 — цяпер |
Дэн Гэ́м’юз (па-ангельску: Dan Hamhuis; нарадзіўся 13 сьнежня 1982 году, Сьмітэрз, Канада) — колішні канадзкі хакеіст, які выступаў у НХЛ і нацыянальнай зборнай Канады. На драфце НХЛ 2001 году быў абраны ў 1-м раўндзе пад агульным 12 нумарам клюбам «Нэшвіл Прэдатарз». Адгуляўшы пасьля гэтага адзін год у фарм-клюбе «Нэшвілу» ў АХЛ, з 2003 году Гэм’юс стаўся асноўным гульцом «драпежнікаў» у наймацнейшай лізе Паўночнай Амэрыкі. Зь перапынкам на адзін год лакаўту ён абараняў колеры «Прэдатарз» на працягу шасьці сэзонаў. У 2010 годзе ў якасьці вольнага агента перайшоў у склад «Ванкувэр Кэнакс». У першы сэзон у новым клюбе дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі.
У 2007 годзе ўпершыню ў складзе нацыянальнай зборнай Канады прыняў удзел у чэмпіянатах сьвету па хакеі, дзе стаў чэмпіёнам сьвету. У 2008 і 2009 гадох атрымліваў срэбраныя мэдалі на сусьветных форумах. У 2014 годзе разам са зборнай стаў алімпійскім чэмпіёнам.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён сьвету: 2007
- Срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету: 2008, 2009
- Алімпійскі чэмпіён: 2014
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 13 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Канадзе
- Нарадзіліся ў Сьмітэрзе (Брытанская Калумбія)
- Канадзкія хакеісты
- Хакеісты зборнай Канады
- Хакеісты клюбу «Прынс Джордж Кугарз»
- Хакеісты клюбу «Мілўокі Эдміралз»
- Хакеісты клюбу «Нэшвіл Прэдатарз»
- Хакеісты клюбу «Ванкувэр Кэнакс»
- Хакеісты клюбу «Далас Старз»
- Канадзкія хакеісты і хакеісткі на Алімпійскіх гульнях
- Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 году