Дэймас
| спадарожнік Марса | |
| Гісторыя адкрыцьця | |
|---|---|
| Першаадкрывальнік | Асаф Хол |
| Дата адкрыцьця | 11 жніўня 1877 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 23 458 км |
| Эксцэнтрысытэт | 0,0002 |
| Арбітальны пэрыяд | 1,26244 дня |
| Нахіл арбіты | 0,93° (да экватара Марса) |
| Апацэнтар | 23 470,9 км |
| Пэрыцэнтар | 23 455,5 км |
| Фізычныя характарыстыкі | |
| Дыямэтар | 15 км |
| Маса | 1,48×1015 кг |
| Шчыльнасьць | 1,471 г/см³ |
| Аб’ём | 1033 ± 19 km³[1] |
| Прыскарэньне вольнага паданьня | 0,0039 м/с² |
| Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі | сынхранізаваны |
| Нахіл восі вярчэньня | 0 |
| Альбэда | 0,068 |
| Бачная зорная велічыня | 12,89 |
| Тэмпэратура паверхні | ~233 К |
Дэ́ймас (па-старажытнагрэцку: Δεῖμος — жах) — адзін з двух спадарожнікаў Марса. Быў адкрыты амэрыканскім астраномам Асафам Холам 11 жніўня 1877 году і названы ім у гонар старажытнагрэцкага бога Дэймаса.
Дэймас круціцца на сярэдняй адлегласьці 6,96 радыюса Марса, з пэрыядам звароту ў 30 г 17 мін 55 с. Ён круціцца вакол сваёй восі з тым жа пэрыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды павернуты да плянэты адным і тым жа бокам. Арбіта Дэймаса паступова аддаляецца ад Марса, і ў будучыні ён пераадолее прыцягненьне плянэты.
Памеры Дэймаса складаюць 15×12,2×10,4 км.
Паверхня Дэймаса выглядае значна гладчэйшай за паверхню Фобаса. Гэта зьвязана з тым, што большасьць кратэраў пакрытая тонкакрупчастым рэчывам. Відавочна, рэчыва, выкінутае пры ўдарах мэтэарытаў доўгі час заставалася на арбіце вакол спадарожніка, паступова абложваючыся і хаваючы няроўнасьці рэльефа.
Прадказаньне Джанатана Сўіфта
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У трэцяй частцы разьдзела 3 «Падарожжаў Гулівера» (1726), якая апісвае лятучую выспу Лапута, гаворыцца, што астраномы Лапуты адкрылі два спадарожніка Марса на арбітах, роўных 3 і 5 дыямэтрам Марса з пэрыядам кручэньня адпаведна 10 і 21,5 гадзін. Рэальна Фобас і Дэймас знаходзяцца на адлегласьці 1,4 і 3,5 дыямэтра Марса ад цэнтру плянэты, а іх пэрыяды — 7,6 і 30,3 гадзіны. У той час не існавала такіх магутных тэлескопаў, здольных адкрыць гэтыя спадарожнікі, таму гэтае блізкае супадзеньне вельмі дзіўнае.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фобас — другі спадарожнік Марса
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дэймас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ↑ Ernst C. M., Daly R. T., Gaskell R. W., Barnouin O. S., Nair H., Hyatt B. A., Asad M. M. A., Hoch K. K. W. High-resolution shape models of Phobos and Deimos from stereophotoclinometry (анг.) // Earth, Planets and Space — UTP, SpringerOpen, (untranslated), 2023. — Vol. 75, Iss. 1. — P. 103. — ISSN 1343-8832; 1880-5981 — doi:10.1186/S40623-023-01814-7 — PMID:37378051