Падарожжы Гулівэра
Падарожжы ў некаторыя далёкія краіны сьвету. У чатырох частках. Паводле Лэмьюэля Гулівэра, спачатку хірурга, а потым капітана некалькіх караблёў | |
Travels into Several Remote Nations of the World. In Four Parts. By Lemuel Gulliver, First a Surgeon, and then a Captain of Several Ships | |
![]() Вокладка першага выданьня | |
Жанр: | сатыра, фантастыка |
---|---|
Аўтар: | Джанатан Сўіфт |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 28 кастрычніка 1726 |
Выдавецтва: | Benjamin Motte[d] |
Электронная вэрсія |
Падаро́жжы ў некато́рыя далё́кія краі́ны сьве́ту. У чатыро́х ча́стках. Паво́дле Лэмьюэ́ля Гулівэ́ра, спача́тку хіру́рга, а по́тым капіта́на не́калькіх караблё́ў (па-ангельску: Travels into Several Remote Nations of the World. In Four Parts. By Lemuel Gulliver, First a Surgeon, and then a Captain of Several Ships), больш вядомая пад назвай Падаро́жжы Гулівэ́ра (па-ангельску: Gulliver's Travels) — сатыра-фантастычная кніга[1][2] ірляндзкага пісьменьніка Джанатана Сўіфта выдадзеная ў 1726 годзе ў Лёндане, ў якой высьмейваюцца чалавечая натура і літаратурны жанр падарожных гісторыяў.
У кнізе Гулівэр наведвае чатыры краіны Ліліпуцію (па-ангельску: Lilliput), Волатаў (па-ангельску: Brobdingnag), Лапуту (па-ангельску: Laputa) — краіну разумных але бескарысных людзёў і Гаўгнгнмаў (па-ангельску: Houyhnhnm) — краіну канёў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Jonathan Swift Gulliver's Travels. — Penguin, 2003. — С. xi.
- ^ Jonathan Swift Gulliver's Travels. — W. W. Norton, 2009. — С. 875. — ISBN 978-0-393-93065-8