Забудова
Забудова[1] — дзейнасьць, зьвязаная з распрацоўкай ды суправаджэньнем інвэстыцыйных праектаў з аб’ектамі нерухомае маёмасьці. Забудоўнікі купляюць зямлю, фінансуюць зьдзелкі зь нерухомасьцю, будуюць ці наймаюць кампанію, якая будзе будаваць згодна з падтрыхтаваным дэвэлапэрам праектам, а таксама кантралююць і арганізуюць увесь гэты працэс ад пачатку да канца. Забудоўнікі звычайна прымаюць на сябе найбольшую рызыку ў стварэньні або рэканструкцыі нерухомасьці, аднак атрымоўваюць найбольшую карысьць. Як правіла, забудоўнікі набываюць дзялянку зямлі, распрацоўваюць праект будынка, займаюцца ягоным маркетынгам, атрымліваюць неабходную грамадзкую падтрымку і фінансаваньне, будуюць структуру, пасьля чаго кіруюць пабудаванай маёмасьцю праз арэнду ці ў канчатковым рахунку прадаюць яе.
Іншыя назвы: забудоўваньне[2], дэвэлапэрская дзейнасьць або разбудова (анг. development)[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Забудова (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: 5-томнік 1977-1984 гг. пад рэд. К.Крапівы) // Скарнік, 1 чэрвеня 2013 г. Праверана 28 верасьня 2018 г.
- ^ Забудоўваньне (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: 5-томнік 1977-1984 гг. пад рэд. К.Крапівы) // Скарнік, 1 чэрвеня 2013 г. Праверана 28 верасьня 2018 г.
- ^ Валентына Пашкевіч. Development // Ангельска-беларускі слоўнік / Сяргей Шупа. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — С. 295. — 1028 с. — 2000 ас. — ISBN 985-6783-15-1
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |