Дэвеселу
Дэвеселу | |
рум. Deveselu | |
Першыя згадкі: | 19 чэрвеня 1537 (487 гадоў таму) |
Краіна: | Румынія |
Вобласьць: | Паўднёва-заходняя |
Павет: | Олцкі |
Вышыня: | 91 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | ▼ 1911 чал. (2011) |
нацыянальны склад: | 99,6% румыны (2002) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +40 249 |
Паштовы індэкс: | 237130 |
Нумарны знак: | OT |
Геаграфічныя каардынаты: | 44°5′0″ пн. ш. 24°23′0″ у. д. / 44.08333° пн. ш. 24.38333° у. д.Каардынаты: 44°5′0″ пн. ш. 24°23′0″ у. д. / 44.08333° пн. ш. 24.38333° у. д. |
Дэвеселу |
Дэвеселу — вёска на поўдні Румыніі за 142 км на захад ад Бухарэсту.
Месьціцца ў гістарычнай вобласьці Алтэнія. У вёсцы знаходзіцца ракетная база Супрацьракетнай абароны Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (СРА АПАД). Паводле перапісу 2011 году, 94,77% насельніцтва склалі праваслаўныя хрысьціяне.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 чэрвеня 1537 году князь Валахіі Раду VII Паісій згадаў у сваім падпісаным дакумэнце. У 1952 годзе савецкія адмыслоўцы пабудавалі ў Дэвеселу вайскова-паветраную базу, якая праіснавала да 2002 году. 28 кастрычніка 2013 году на базе ў Дэвеселу пачалі разгортваць зэнітна-ракетныя комплексы Супрацьракетнай абароны Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (СРА АПАД). На ўрачыстасьці прысутнічаў намесьнік міністра абароны ЗША Джэймс Мілер[1]. У сьнежні 2015 году ў склад СРА АПАД улучылі разьмешчаныя ў Дэвеселу ЗРК «Эгіда на беразе» з ракетамі-перахопнікамі «Стандарт-3» для перахопу балістычных ракетаў на вышыні да 250 км.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |