Дуня Міятавіч
Дуня Міятавіч | |
Dunja Mijatović | |
Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе СМІ | |
---|---|
сакавік 2010 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Міклаш Харасьці |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
8 верасьня 1964 (60 гадоў) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Ду́ня Мія́тавіч (па-басьнійску: Dunja Mijatović) — экспэрт па правох мас-мэдыя, Прадстаўніца АБСЭ па свабодзе СМІ (2010—2017).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дуня атрымала званьне бакаляўра навук у Сараеўскім унівэрсытэце (1987), пасьля чаго працягнула магістарскую адукацыю па эўразнаўстве ў Сараеве, Сасэксе, Балёньні і Лёнданскай школе эканомікі. Навучаньне скончыла ў 2002 року магістарскай дысэртацыяй па тэме «Інтэрнэт і свабода выказваньняў».
Займаецца пытаньнямі свабоды прэсы з 1998 року, калі стала сузаснавальніцай Рэгулятарнага агенцтва Босьніі і Герцагавіны па сувязях. У 2007 была абраная старшынёй Эўрапейскае плятформы рэгулятарных агенцтваў, першая жанчына і першая прадстаўніца дзяржаваў, што не ўваходзяць у Эўразьвяз. У 2010 замяніла Міклаша Харасьці на пасадзе прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ. У сакавіку 2013 была пераабраная на другі тэрмін.
Дуня размаўляе па-басьнійску, сэрбску, харвацку, бегла па-ангельску і нямецку, добра ведае францускую і расейскую мовы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дуня Міятавіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў