Міклаш Харасьці
Miklós Haraszti | |
На паседжаньні Пастаяннае рады АБСЭ ў Вене, 3 ліпеня 2008 | |
Спэцдакладчык ААН па Беларусі | |
---|---|
28 верасьня 2012 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Адрыян Севярын(ro) |
Прадстаўнік АБСЭ па свабодзе СМІ | |
9 сакавіка 2004 — 10 сакавіка 2010 | |
Папярэднік: | Фраймут Дувэ(de) |
Наступнік: | Дуня Міятавіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 студзеня 1945[1] (79 гадоў) |
Партыя: | |
Дзеці: | дзьве дачкі |
Адукацыя: | |
Міклаш Харасьці (па-вугорску: Miklós Haraszti; нар. 2 студзеня 1945, Ерусалім) — вугорскі пісьменьнік, журналіст, праваабаронца, прафэсар. У 2012 року прызначаны спэцдакладчыкам ААН па Беларусі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1964—1967, 1968—1970 вывучаў вугорскую мову і філязофію ў Будапэшцкім унівэрсытэце, двойчы быў выключаны і ўзяты пад паліцыйны нагляд. У 1970 пайшоў на фізычную працу, паводле ўласнага досьведу напісаў разам з Дзьёрдзем Конрадам кнігу «Праца на прэмію» пра эксплюатацыю працоўных на дзяржаўнай вытворчасьці. За распаўсюджаньне гэтае кнігі ў 1973 року быў асуджаны да 8 месяцаў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 3 рокі.
У 1976 стаў адным з заснавальнікаў руху дэмакратычнай апазыцыі, а ў 1980 рэдактарам пэрыядычнага самвыданьня «Beszélő» (бел. спатканьне ў сэнсе сустрэчы вязьня з асобамі, што яго наведваюць). Публікаваў у ім артыкулы пра лёсы рэпрэсаваных з палітычных прычын асобаў, дзейнасьць незалежных ініцыятываў. У 1988 заснаваў так званую Сетку вольных ініцыятываў.
У 1989 року стаў сябрам Зьвязу вольных дэмакратаў (ЗВД); узяў удзел у перамоваў за круглым сталом(en) датычна свабодных выбараў. У 1990—1994 быў дэпутатам нацыянальнага парлямэнту ад ЗВД.
Пазьней чытаў лекцыі па дэмакратызацыі і палітычных мэдыях у некалькіх унівэрсытэтах. У 1996 атрымаў званьне доктара honoris causa Паўднёва-Заходняга ўнівэрсытэту (ЗША).
9 сакавіка 2004 прызначаны прадстаўніком Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе па свабодзе СМІ. 10 сакавіка 2010 пакінуў пасаду, адбыўшы на ёй два тэрміны.
28 верасьня 2012 прызначаны адмысловым дакладчыкам па сытуацыі ў Беларусі Рады ААН па правох чалавека[2].
Кнігі Міклаша Харасьці «Працоўны ў працоўнай дзяржаве» і «Аксамітная турма» перакладзеныя на розныя мовы сьвету.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Haraszti Miklós // Discogs (анг.) — 2000.
- ^ Спэцдакладчыкам ААН па Беларусі прызначаны Міклаш Харашці Палітыка. Радыё «Свабода» (28 верасьня 2012). Праверана 1 кастрычніка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Representative on Freedom of the Media (анг.) // OSCE
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Ерусаліме
- Сябры Альянсу вольных дэмакратаў
- Выпускнікі Будапэшцкага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў мандатнай Палестыне
- Вугорскія дысыдэнты
- Вугорскія журналісты
- Вугорскія перакладчыкі і перакладчыцы
- Вугорскія праваабаронцы
- Вугорскія службоўцы ААН
- Выкладчыкі вугорскіх ВНУ
- Прадстаўнікі і прадстаўніцы АБСЭ па свабодзе СМІ
- Спэцыяльныя дакладчыкі ААН
- Правы чалавека ў Беларусі
- Выпускнікі Міжнароднай пісьменьніцкай праграмы
- Камандоры ордэна Заслуг (Вугоршчына)
- Мааісты
- Вугорскія жыды
- Дэпутаты Нацыянальнага сходу Вугоршчыны (1990—1994)