Баўбліс (дуб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Баўбліс — тысячагадовы дуб, найбольш вядомы ў колішнім Вялікім Княстве Літоўскім, 9,2 м у абхопе.

Рос у Жамойці, у маёнтку Барджай Дыянісія Пашкевіча (Дзіонізас Пошка). Разьмяшчаўся на гары і ў даўнія часы безумоўна быў аб’ектам паганскага культа, паводле паданьня Баўблісу прыносілі ў ахвяру коз. Баўбліса згадвае Адам Міцкевіч ў сваім «Пане Тадэвушы».

Ці жыў яшчэ Баўбліс вялікі, ў якога агроме,
ў дупле спракавечным, бы ў нейкім парадачным доме,
дванаццаць людзей на вячэру садзілася колам?

—Быліца чацьвёртая. Палітыка і ўловы, 27—29. Пераклад: Бр. Тарашкевіча

Паводле сьведчаньня Адама Кіркора яшчэ ў 1811 годзе яго лісьце было зялёнае, але ў 1812 дрэва ўпала, магчыма з-за наяўнасьці таго вялікага дупла, паводле іншай вэрсіі — з-за ўдара маланкі, калі дуб моцна абгарэў. Пасьля гэтага, зь дзьвюх ацалелых і выдаўблёных частак Баўбліса Д. Пашкевіч пабудаваў скарбонку для захоўваньня старажытнасьцяў (музэй «Баўбляй»).